Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Мастаўчане падтрымалі кандыдатуру А. Лукашэнкі

29 декабря 2010 — 10:00

Аб тым, як прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Мастоўшчыне, расказвае старшыня раённай выбарчай камісіі В. І. ШЧУКА:

-- Віктар Іванавіч, наколькі актыўна мастаўчане прымалі ўдзел у сёлетніх выбарах?

-- У цэлым па раёну ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі 90,7 працэнта выбаршчыкаў. У сельскай мясцовасці яўка склала больш за 95 працэнтаў. Гарадскія жыхары праявілі некалькі меншую актыўнасць падчас галасавання (84,4 працэнта).

-- Колькі працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова?

-- У датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 28 працэнтаў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

-- Што паказалі вынікі галасавання?

-- Абсалютная большасць нашых выбаршчыкаў   (17 997 галасоў, ці больш за 76 працэнтаў) падтрымала кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

-- Як прайшла выбарчая кампанія ў нашым раёне?

-- Выбары прайшлі ў спакойнай дэмакратычнай абстаноўцы, паказалі высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці насельніцтва. За ходам галасавання  назіралі як унутраныя назіральнікі, так і міжнародныя.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: