Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Мастаўчане атрымалі стыпендыі Беларускага фонду міру

Мастаўчане атрымалі стыпендыі Беларускага фонду міру24 января 2019 — 10:35

Адзінаццацікласніца Лунненскай сярэдняй школы Вікторыя Язерская і вучань 10 класа СШ №5 г. Масты Вадзім Здановіч сталі стыпендыятамі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Прадстаўнікі Мастоўшчыны ў ліку пяці дзясяткаў самых актыўных і творчых прадстаўнікоў падрастаючага пакалення вобласці сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства, што ладзілася ў маладзёжным цэнтры “Гродна”. Свае мірныя ўзнагароды рабяты атрымалі з рук ганаровых гасцей – вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны Валянціны Баранавай і Рыгора Абялеўскага.

Якімі ж поспехамі і дасягненнямі сёлетніх стыпендыятаў мы можам ганарыцца? Вось што расказала старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі Фонду міру Ала Зябліцава:

- Вікторыя Язерская выдатна вучыцца, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы і шматлікіх творчых конкурсах. З’яўляецца пераможцай рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані” у намінацыі “Турыстычнымі сцежкамі малой радзімы”, які быў арганізаваны часопісам “Роднае слова”. Удзел у абласным конкурсе “Голас Хатыні” прынёс у яе скарбонку дасягненняў дыплом III ступені. І гэта толькі па выніках першага паўгоддзя бягучага навучальнага года.

Вадзіма Здановіча юныя парламентарыі абралі старшынёй Маладзёжнага парламента устаноў адукацыі Мастоўскага раёна, тым самым падтрымаўшы яго праект “Праяві сябе і ўпішы сваё імя ў гісторыю малой радзімы”. Пацвярджэннем таго, што ён вельмі творчы і мэтанакіраваны юнак, з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды. Сярод апошніх - дыплом пераможцы абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Дарогамі памяці”, дыпломы прызёра абласнога конкурсу відэаролікаў “Прыроднымі сцежкамі” і абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў “Празрыстыя воды Нарачы”.

Дададзім, што стыпендыі абласнога аддзялення Фонду міру прысуджаюцца двойчы на год. За 16 гадоў існавання гэтай традыцыі больш за 1600 таленавітых школьнікаў і студэнтаў сталі яе ўладальнікамі і набылі ганаровае званне стыпендыятаў Беларускага фонду міру.

Н.ШЭЎЧЫК

 

 

При использовании авторских материалов гиперссылка на сайт www.mosty-zara.by обязательна. 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио