Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Маляўнічы лагер «Зорны» -- цудоўная пара

Маляўнічы лагер   «Зорны» -- цудоўная пара26 июля 2017 — 08:49

 

Пра густы не спрачаюцца. У кожнага чалавека свае інтарэсы, свая любімая пара года. Яркім, актыўным, запа-мінальным застанецца лета-2017 для 30 хлопчыкаў і дзяўчынак са школы №5 горада Масты, школы №3 горада Масты і, вядома ж, гаспадароў, вучняў Гудзевіцкай сярэдняй школы. Усе яны наведвалі кругласутачны лагер «Зорны», які размешчаны ў жывапісных мясцінах Гудзевіцкага краю.

 

Лагер сабраў дзяцей, каб яны пасля працяглага навучальнага года змаглі не толькі цікава адпачыць, але і аздара-віцца: «адарвацца» ад камп’ютара, набрацца станоўчых уражанняў, падсілкавацца вітамінамі. Дзецям сумаваць не даводзілася. Насычаную праграму распрацавалі для выхаванцаў супрацоўнікі лагера «Зорны». Дзеці на працягу дзевяці дзён падарожнічалі па Галактыцы навук. Экскурсіі, паездкі, гульні-падарожжы, спаборніцтвы, заняткі па цікавасці , конкурсы, штодзённыя дыскатэкі рабілі кожны дзень незвычайным, яркім і запамінальным.


Профіль змены - навуковы. Ёсць меркаванне, што адукаваны чалавек – гэта не той, хто шмат ведае, а той, хто імкнецца ведаць і ўмее атрымоў-ваць веды. Таму і адпраўляліся дзеці штодзень за новымі ведамі на планеты: «Медыцына», «Навукова-тэхнічная творчасць», «Медалі і прэміі», «Археалогія», «Эканоміка» і іншыя. Каб звярнуцца да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны, выхаванцы наведаліся ў Этнаграфічны музей. Надоўга запомніцца дзецям экскурсія, якую правяла для іх Сняжана Валянцінаўна Рыбалка. Па-мацярынску сустрэла дзетак сялянская хатка з побытам таго часу. Яны ўбачылі ночвы, металічны прас, лапці, вырабы з саломкі, саматканыя ручнікі… Экскурсавод засяродзіла ўвагу на тым, што этнаграфічны пакой было вырашана аформіць у выглядзе сялянскай хаты. Хата — наша калыска, утульнае і цёплае гняздзечка кожнага з нас, адкуль «вылятаем мы ў вырай», куды вяртаемся з далёкіх і блізкіх дарог, пра што марым у сваіх салодкіх снах, куды вернемся пасля адпачынку ў лагеры «Зорны». З покуці, пад столлю, на дзяцей гля-дзелі абразы. Яны маўклівай малітваю жадалі поспехаў і дабра нашым наведвальнікам у час адпачынку ў лагеры «Зорны» і ў новым навучальным годзе. Экскурсія ў Гудзевіцкі дзяржаўна-літаратурны музей, экскурсія на пажарны пост №12 Мастоўскага РАНС, на Мастоўскую выратавальную станцыю, экскурсія ў музей «Лес і чалавек» – усё пакінула радасць і задавальненне ў сэрцы кожнага выхаванца.


Пры правядзенні вуснага часопіса «Гартаючы старонкі гісторыі», конкурса плакатаў «Мы за здаровы лад жыцця», аперацыі «Помнік расказвае…», у час паходу «За здароўем – у Барысаўскі лясок» дзеці праявілі сваю зацікаўленасць, няўрымслівасць і працавітасць.


 Апошні свой дзень дзеці правялі пад дэвізам: «Да сустрэчы, лагерная змена «Падарожжа па Галактыцы навук»! Канцэрт «Зорны палёт», дыскатэка, развітанні, пацалункі ў дзень ад’езду – усё запомніцца дзецям надоўга. А колькі радасці было, калі іх у апошні дзень наведала Гродзенскае тэлебачанне. Вось там яны і падзяліліся сваімі ўражаннямі. За такі кароткі час дзеці вельмі пасябравалі. Мы, дарослыя, таксама прывязаліся да дзяцей. Але прыйшоў час развітання…


Маляўнічы лагер «Зорны»- цудоўная пара. Вельмі шкада, што адпачынак доўжыўся ўсяго толькі дзевяць дзён. Але яркія ўражанні ад добра праведзенага часу ў ім застануцца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі надоўга, яны будуць дапамагаць ім пераадольваць няпростыя навучальныя будні. Вясёлае рэха лагернага жыцця будзе помніцца яшчэ доўга-доўга.


Н. СЛАВУТА,
выхавацель лагера «Зорны»



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: