Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныКультура и историяКультураМостовский крайНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Магія Купалля на Мастоўшчыне

Магія Купалля на Мастоўшчыне10 июля 2018 — 14:18

Свята Купалле адзначаюць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Не засталіся ўбаку і нашы аграгарадкі. У мінулыя выхадныя работнікі культуры ладзілі мерапрыемствы для насельніцтва раёна.

 

Скокі праз вогнішча, пусканне вянкоў па рацэ, пошук шчаслівай папараць-кветкі – усё гэта традыцыйныя элементы свята. А яшчэ песні, танцы, гульні…

 


Падчас свята, якое прыпадала на дзень летняга сонцастаяння, нашы продкі дзякавалі сонцу, вадзе і зямлі за здабыткі новага года. З прыняццем хрысціянства ў гэты дзень сталі адзначаць яшчэ і нараджэнне святога Іаана Хрысціцеля. А ў наш час традыцыі святкавання Купалля адраджаюцца.

 


Напрыклад, у Азёрках адбыўся святочны канцэрт, на якім удзельніцы вакальнага гурта “Азяраначка” выконвалі не толькі традыцыйныя абрадавыя песні, але і сучасныя, прысвечаныя самому святу, Радзіме, роднай зямельцы, якая дае новы ўраджай: “Ой, на Івана”, “Ты плыві, вяночак”, “Ой, над ракой”, “Папараць-кветка” і іншыя.

 


Забаўляльная праграма не заставіла нікога сумаваць. Інтэрактыўныя гульні, пляценне вянкоў, выконванне абрадавых дзеянняў – усё гэта далучала гледачоў да ўдзелу ў мерапрыемстве. Лічыцца, што калі дзяўчына спляце вянок і пусціць яго па рацэ, а хлопец яго дастане, то абавязкова адбудзецца вяселле. Не толькі дзяўчаты плялі вянкі, хлопцы таксама не заставаліся ўбаку, але плялі іх з бярозавых і івавых галінак.

 


Падчас святкавання плялі вянкі і выбіралі найбольш прыгажэйшы. А потым усе танцавалі. Дык вось, калі толькі пачала гучаць музыка, дзяўчына, якая атрымала перамогу, знайшла сабе партнёра для танца. Вось і не вер потым у прыкметы і абрады!

 


Затым вяночак “плыў” па рацэ людскіх рук – усе жадалі дакрануцца да шчасця. А той, на кім спынялася музыка, выконваў розныя забаўляльныя заданні. Шмат віншаванняў, пажаданняў здароў’я, дарабыту пачулі прысутныя ў свой адрас. А потым дзяўчаты і хлопцы варажылі. Пускалі свае вянкі па рацэ Сіпа, клалі кветкі пад падушку, каб у сне пабачыць суджанага. А некаторыя, напэўна, лазілі праз агароджу. Бо старажытнае павер’е гаворыць, што калі на Купалу пералезці праз 12 платоў, то жаданне абавязкова споўніцца.

 


Пошук у купальскую ноч папараць-кветкі -- асноўны элемент абрадаў. Не ведаю, ці знайшоў яе хто-небудзь, але ведаю, што свята прынесла ўсім шмат пазітыўных эмоцый. Як кажуць, сама там была і ўсё бачыла.

 


І. Бочко

 

Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио