Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Магазін у Чарлёнцы зноў працуе

19 декабря 2011 — 10:00

Каб сельскі  жыхар адчуваў сябе камфортна, ён павінен мець, у першую чаргу, доступ да медыцынскага абслугоўвання і  магчымасць у зручны для сябе час купіць прадукты харчавання і іншыя тавары першай неабходнасці.  З мэтай паляпшэння дабрабыту вяскоўцаў прыняты абавязковыя для выканання сацыяльныя стандарты.

Наконт гандлёвага стандарта  нядаўна патэлефанавала ў рэдакцыю дэпутат Харціцкага сельскага Савета, сельскі стараста вёскі Чарлёнка   Таццяна Мікалаеўна  Самойла. Яна выказвала занепакоенасць тым, што ў Чарлёнцы са  жніўня зачынены  магазін, а да бліжэйшага, які знаходзіцца ў Харціцы, кіламетраў дзесяць, а да магазіна ў Каўшова —яшчэ далей.

  Калі быць да канца   аб’ектыўным, дык без гандлёвага абслугоўвання насельніцтва адзінаццаці вёсак Харціцкага сельсавета не застаецца. У тыя населеныя пункты, дзе няма стацыянарных магазінаў, два разы ў ты-дзень прыязджае аўталаўка з прадуктамі і таварамі першай неабходнасці. Для пенсіянераў, якія пастаянна знахо-дзяцца дома, прыстасавацца да яе раскладу няцяжка. Складаней тым, хто на рабоце, такіх у Чарлёнцы таксама хапае. Не заспееш аўталаўку— застанешся без хлеба да наступнага яе прыезду ў вёску. 

  Жыхары  вёсак Чарлёнка  і Нёман не раз выказвалі на сельскіх сходах і ў сельскім Савеце пажаданне,  звярталіся ў райспажыўтаварыства, каб  у іх вёсках працавалі стацыянарныя магазіны. Просьбы Наталлі Мікалаеўны і іншых вяскоўцаў, нарэшце, былі пачуты.  У магазін  завезлі тавар, прадавец Ірына Шмароўская зноў стала за прылавак, пятага снежня магазін аднавіў работу. Многія вяскоўцы, у  тым ліку і дэпутат сельскага Савета Т.М. Самойла,  ужо зрабілі там неабходныя пакупкі.

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: