Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Магазін на колах даставіць вам да парога нават веласіпед

Магазін на колах даставіць вам да парога нават веласіпед12 ноября 2012 — 10:00

Калі на нейкіх абставінах жыхар аддаленай вёскі не можа дайсці да магазіна, без хлеба і малака ён  не застанецца, магазін на колах сам прыедзе да вяскоўца. Сёння ў 113 населеных пунктаў раёна два разы ў тыдзень, а то і часцей, заяджаюць з таварамі першай неабходнасці сем аўтамагазінаў. Іх паслугамі карыстаюцца каля  трох з паловай тысяч вяскоўцаў.    А ўсяго ў раёне 68 гандлёвых аб’ектаў, 47 знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Аб гэтым паведаміла спецыяліст па арганізацыі гандлю Мастоўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Вольга Анатольеўна Радзікевіч.

У вёсцы Пладовая, што на тэрыторыі Лунненскага сельскага Савета, сёння пражываюць адзінаццаць чалавек, у асноўным людзі пажылога ўзросту, са сваімі хваробамі. Некалькі гадоў назад  з-за маланаселенасці ў вёсцы закрылі магазін. Цяпер па серадах і суботах у вёску прыязджае аўтамагазін №3.

  —Прыезд аўтамагазіна для нас -- сапраўдная падзея: магчымасць не толькі купіць прадукты, але і перакінуцца словамі з вяскоўцамі, даведацца  ад вадзіцеля і прадаўца пра тоё, што робіцца за яе ваколіцамі.  Вадзіцель аўтамагазіна  Генадзь Казіміравіч Шышла і прадавец  Наталля Міхайлаўна Разумнік для нас як святло ў акенцы. Аўталаўка  прыпыняецца амаль каля кожнага дома, а Генадзь Казіміравіч, бачачы, што сумка з прадуктамі цяжкая, не палянуецца дапамагчы пажылому чалавеку данесці яе да дома,— дзеліцца ўражаннямі пра работу выязнога магазіна жыхарка Пладовай Марыя Антонаўна Заботкіна.

   Н.М. Разумнік і Г.К. Шышла абслугоў-ваюць вяскоўцаў Лунненскай і Курылавіцкай зон, і ўсюды сяльчане рады іх прыезду. Наталля Міхайлаўна і Генадзь Казіміравіч у гандлі працуюць не адзін год, патрэбы вяскоўцаў вывучылі  як выдатнік табліцу множання. На іх працу ад вяскоўцаў ні разу не было нараканняў. Наталля Міхайлаўна зараз завочна займаецца ў Гродзенскім  гандлёвым каледжы.

  Прыватны гандляр наўрад ці павязе ў тую самую Пладовую  хлеб ці малако, бо для яго такі гандаль стратны. Аўталаўкі ж для жыхароў аддаленых вёсках  -- адзіны паратунак і магчымасць купіць не толькі  свежыя прадукты і прамысловыя тавары першай неабходнасці.         У аўтамагазіне можна аформіць папярэдні заказ на тавар, якога зараз няма з сабой у прадаўца. Напрыклад, вам  захацелася набыць веласіпед,  варта толькі выказаць сваё жаданне прадаўцу,  і праз некалькі дзён двухкалёсны сябар будзе  дастаўлены да парога  вашага дома. Выгадна і зручна…                                       Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: