Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

«Люстэрка» жыцця школы і вёскі

«Люстэрка» жыцця школы і вёскі29 апреля 2013 — 10:00

Ужо тры гады як у Рагозніцкай сярэдняй школе з-пад пяра юных  мясцовых журналістаў выходзіць газета “Люстэрка”.Раз у два тыдні, а то, калі здараецца нейкая важная неардынарная падзея, і кожны ты-дзень, абнаўляецца стэнд у фае школы.— Наша газета мае назву “Люстэрка” і з’яўляецца органам друку гуртка “Юны журналіст”, — расказвае яго кіраўнік Галіна Мікалаеўна Пярова. – Разам з рабятамі мы рыхтуем фотарэпартажы і інтэрв’ю, расказваем пра пераможцаў інтэлектуальных, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, асвятляем працоўныя дэсанты вучняў нашай школы. Сумесна абмяркоўваем і праблемныя пытанні, запрашаючы да размовы педагогаў і бацькоў. З’яўляюцца ў нашай газеце і матэрыялы аб вёсцы Рагозніца, аб яе працавітых людзях, якімі ганарымся не толькі мы, але і наш Мастоўскі раён і ўся рэспубліка.

Пакуль Галіна Мікалаеўна знаёміла з чарговым выпускам “Люстэрка”, да нас падышла і галоўны рэдактар школьнага выдання – адзінаццацікласніца Маргарыта Смыкоўская.— Мне вельмі падабаецца працаваць над выпускам новага нумара нашай газеты, — падзялілася думкамі дзяўчына. – А далейшае жыццё мару звязаць са школай, з філалогіяй – буду спрабаваць свае сілы ва ўніверсітэт на факультэт беларускай мовы і літаратуры.

Дарэчы, з “Люстэрка” мы даведаліся, што за эсэ “Я нарадзілася тут…” Рыта была адзначана на рэспубліканскім конкурсе творчых работ школьнікаў. У сваім шчырым прызнанні ў любві роднаму краю, якое дзяўчына рыхтавала сумесна з настаўніцай Антанінай Альбінаўнай Лудзіч, яна напісала: “Па натуры я чалавек рухавы, вясёлы, гаваркі, актыўны, імкнуся несці святло і дабро акружаючым, люблю прыгажосць. Люблю трапнае, пяшчотнае беларускае слова, люблю паэзію, гісторыю, сама пішу вершы, люблю падарожнічаць… Я цвёрда ўпэўнена: куды б ні занёс мяне мой лёс, я на ўсё жыццё запамятаю маю Рагозніцу, маю любую вёсачку. Я пранясу гэту любоў праз усё сваё жыццё і перадам яе сваім дзецям…”

— У нас у гуртку шмат такіх актыўных і творчых дзяцей, — дапаўняе свой расказ Галіна Мікалаеўна Пярова. – Заўсёды шмат ідэй у Вікі і Веранікі Смыкоўскіх – сястрычак Маргарыты. Захапляюць новымі задумкамі дзяўчаткі з 8 класа. Мы з рабятамі разумеем адзін аднаго, таму і працаваць цікава, таму і радуе плён сумеснай дзейнасці – наша “Люстэрка”.

Хочацца адзначыць, што Галіна Мікалаеўна і сама чалавек вельмі творчы, здаўна з’яўляецца аматарам прыгожага вершаванага слова. Яе захапленне перадаваць уласныя думкі і перажыванні з дапамогай вершаў падхапіў і сын. У свой час вершаванае самапрадстаўленне нашай суразмоўцы на конкурсе “Настаўнік года” заслужыла прызнанне і апладысменты калег.

Н.ШЭЎЧЫКНа здымку: кіраўнік гуртка «Юны журналіст» Г. М. ПЯРОВА і рэдактар школьнага выдання «Люстэрка»  М. СМЫКОЎСКАЯ абмяркоўваюць чарговы выпуск газеты. Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: