Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Любяць у Мілявічах яблычны сок

01 ноября 2010 — 10:00

  Ужо другі год, як у Мілявіцкім комплексным прыёмным пункце аказваецца  вяскоўцам паслуга  па перапрацоўцы фруктаў на сок.  Для гэтага ў памяшканні КПП устаноўлены спецыяльны агрэгат. Такая паслуга аказваецца толькі ў Мілявічах. Паслуга па нарыхтоўцы соку, асабліва яблычнага, бо сёлета выдаўся неблагі ўраджай яблык,  карыстаецца  папулярнасцю не толькі ў жыхароў Мілявіч. Прывозяць яблыкі на перапрацоўку  нават вяскоўцы з суседняга Зэльвенскага раёна.

   Адна гадзіна работы з машынай па перапрацоўцы фруктаў на сок абыходзіцца кліенту ў 15660 рублёў.  З дапамогай сельскага КПП некаторыя вяскоўцы ўжо паспелі нарыхтаваць на зіму да сотні літраў яблычнага соку. Аб гэтым расказала прыёмшчыца заказаў Мілявіцкага КПП Т.М. Галаўко.                                                 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: