Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Лунненскі край – любімы, легендарны, непаўторны...

Лунненскі край – любімы, легендарны, непаўторны...22 января 2014 — 10:00

Лунна – наш цудоўны Прынёманскі край. Ён багаты гістарычнымі падзеямі і славутымі людзьмі. Даўным-даўно на лунненскай зямлі адбылася бітва Міндоўга з крыжакамі, а таксама бітва гродзенскіх дружын з крыжакамі, якія сваімі рэйдамі вынішчалі мясцовае насельніцтва на сваім шляху. Каралева Польская і вялікая княгіня Літоўская Бона Сфорца ахвяравала грошы на пабудову касцёла. Часта наведвала мястэчка вядомая пісьменніца Элаіза Ажэшка, якая прыязджала ў  вёску Мінявічы. Прыгажосць і захапленне лунненскімі акацыямі Элаіза Ажэшка апісала на старонках рамана “Над Нёманам”.

Не абмінула наша Лунна і вайна. Суровыя гады пакінулі пасля сябе незабыўны след. Героі, якія абаранялі наш край, праявілі мужнасць, непакорнасць, для іх паняцці чалавечай сумленнасці, адказнасці перад людзьмі і Радзімай вышэй за жыццё.

Лунненцы свята ўшаноўваюць памяць герояў вайны. Сярод іх жыхар Украіны, радавы, Герой Савецкага Саюза Іван Шарамет, імя якога носіць наша школа, вядомы лётчык-знішчальнік А.С.Данілаў, з якім народны музей баявой славы школы падтрымліваў сувязь да 2002 года, сяржант С.М.Калінін, камандзір узвода С.З.Сухін і іншыя. Не застаюцца без увагі ўдзельнікі і ветэраны Лунненскага сельскага Савета.Адным словам, нам ёсць чым і кім ганарыцца, ёсць аб чым расказаць і ёсць з каго браць прыклад.

Лунна для нас — легендарнае, незабыўнае, незвычайнае, унікальнае.Напэўна таму ў ДУА “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” надаецца вялікая ўвага выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, мужнасці, адказнасці за здзейсненую справу, гонару і павагу за дасягненні сваіх землякоў. Прывіваецца любоў да бацькоўскага парога, Радзімы з пачатковых класаў. Настаўнікі школы выкарыстоўваюць краязнаўчы матэрыял пры правя-дзенні ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, а таксама падчас удзелу ў конкурсах. Кожная конкурсная работа – гэта справаздача навучэнцаў аб праведзенай рабоце за год, дзе  патрэбна расказаць  не толькі пра этапы свайго даследавання, але і прадставіць усе факты ў захапляльнай незвычайнай форме.

Наша школа прымае  актыўны ўдзел  у конкурсах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Плённая праца прынесла свае вынікі, бо ў 2013 годзе мы занялі шэраг прызавых месц у раёне, вобласці і рэспубліцы.У чэрвені  ўдзел у абласным этапе конкурсу экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ў намінацыі “Музей у чамадане “ адзначаны дыпломам III ступені.

Па матэрыялах народнага музея баявой славы  быў праведзены музейны занятак “Сем герояў за вызваленне Лунна”   членам гуртка “Музейная справа”  Валерыем Кушнерам, на аснове якога вучні школы  стварылі відэафільм, які  шырока выкарыстоўваецца  ў навучальным працэсе.     У лістападзе конкурс на лепшы экспанат для дзяржаўнага  музея Вялікай Айчыннай вайны прынёс школе  дыплом II ступені ў вобласці. Вучні 7 ”Б” і 11 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі  А. М. Чэрнік  і Л. У. Эйсмант прадставілі навуковую працу па тэме “ Ліхтарык як сведка гадоў Вялікай Айчыннай вайны “.

Юныя краязнаўцы –    удзельнікі конкурсу “Мясціны майго дзяцінства” ў форме тэатралізаванага прадстаўлення расказалі аб гісторыка-культурных адметнасцях малой радзімы. Навучэнцы-даследчыкі: Крысціна Пабежка (8клас), Герман Аляшкевіч,  Анастасія Скробка, Бажэна Козел, Ігар Калянчук, Мікіта Кузьміцкі, Уладзімір Салей - вучні 10 класа- выконвалі ролі як прафе-сійныя артысты. Візітоўка, якая суправаджалася  мультымедыйнай прэзентацыяй, уразіла членаў журы абласнога цэнтра турызму і краязнаўства,  што і дало магчымасць  атрымаць дыплом I ступені, каштоўны падарунак і 4 пуцёўкі ў НДЦ “Зубраня”. І ўжо 5 снежня 2013 года пад кіраў-ніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Т. В. Кузікевіч, настаўніцы інфарматыкі А. М. Чэрнік і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, кіраўніка народнага музея Л. У. Эйсмант адпра-віліся на рэспубліканскі этап конкурсу, у якім  прынялі ўдзел больш за 40 каманд з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.

Каманда нашай школы стала пераможцай конкурсу і была ўзнагаро-джана дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі і  каштоўным падарункам. Вынікам удзелу ў краязнаўчай акцыі “Збяром Беларусь у сваім сэрцы “ стаў выпуск відэафільма “ Заходнія вароты Беларусі”, у якім даследавана  Гродзенская (г.Гродна, Ваўкавыск,Слонім) і Брэсцкая (г.Брэст, Кобрын, Камянец)  вобласці. Вучнямі наведаны найбольш значныя гісторыка-культурныя, сацыяльныя і прыродныя аб’екты гэтых мясцовасцей.

Работа адзначана  дыпломам II ступені ў вобласці. За ўдзел у акцыі “Збяром Беларусь у сваім сэрцы “ хочацца выказаць словы падзякі навучэнцам школы: Юліі Савіцкай, Раману Антушэвічу і Герману Аляшкевічу. Значны ўклад  у поспех краязнаўчай акцыі ўнеслі настаўнікі: А. М. Чэрнік, Л. У. Эйсмант, А. В. Лука, В. С. Пабежка.

 Хочацца сказаць, што толькі  ўсе разам і толькі ў цесным супрацоўніцтве вучняў, настаўнікаў, адміністрацыі школы можна дасягнуць высокіх вынікаў у рабоце.Матэрыялы музея, якія збіраліся па крупінках на працягу дзесяцігоддзяў пакаленнямі школьнікаў, запатрабаваны і сёння.

Жыццё не стаіць на месцы, і пакуль жыве  школа, пакуль жыве вёска, то хочацца, каб мінулае і сучаснае было побач.              

Л.  ЭЙСМАНТ,кіраўнік народнага музея баявой славы



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: