Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Ліпічанская пушча: край легенд і паданняў

Ліпічанская пушча: край легенд і паданняў22 декабря 2010 — 10:00

На мінулым тыдні ў РДК прайшоў  фінал конкурсу «Славім Ліпічанскую пушчу», які  праводзіўся па ініцыятыве дырэкцыі заказніка «Ліпічанская пушча» па ўзгадненні з аддзелам адукацыі райвыканкама. У ім,  акрамя вучняў школ Мастоўшчыны, прынялі ўдзел таксама вучні Орлеўскай і Ракавіцкай школ Шчучынскага і Руда-Яварскай школы Дзятлаўскага раёнаў.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча» размяшчаецца на тэрыторыі менавіта трох названых раёнаў і быў створаны ў 2002 годзе, хоць гісторыя яго пачынаецца некалькі стагоддзяў назад. За гэты час тут адбылося шмат цікавых падзей, героі якіх, як самі падзеі,  сталі легендамі...

-- Калі мы задумвалі гэты конкурс, нават  уявіць не маглі, што ў ім прымуць удзел гэтулькі вучняў, -- сказаў дырэктар заказніка А. Т. Маркевіч. -- На першым этапе на конкурс да нас даслалі свае творы больш за 100 вучняў з розных школ.

Пераважна гэта былі вершы пра пушчу, пра яе прыроду, пра легенды і паданні, што тут існуюць. Адну з такіх легенд выкарыстала ў сваёй баладзе Анастасія Бярозава з гімназіі №1. Былі таксама некалькі песень пра Ліпічанскую пушчу.

Для фінальнай часткі конкурсу журы адабрала 23 творы. Паверце,  спецыяльнаму журы было няпроста выбраць лепшыя з лепшых, назваць пераможцаў.

Першае месца аднагалосна было аддадзена Анастасіі Бярозавай з гімназіі №1 за «Баладу пра Ліпічанскую пушчу».Другое месца падзялілі Даша Філіпчык з СШ №3 і вакальная група «Красавік» з СШ №2. Яны выканалі пра Ліпічанскую пушчу музычныя творы. У час падвядзення вы-нікаў конкурсу была выказана думка, што адна з гэтых песень можа стаць гімнам Ліпічанскай пушчы.

Трэцяе месца аддадзена вучаніцы Руда-Яварскай школы Дзятлаўскага раёна Таццяне Касач за верш «Шуміць лясная казка», у якім яна расказала пра ліпічанскага Сусаніна -- І. Філідовіча. 

На здымках: дырэктар заказніка «Ліпічанская пушча» А. Т. МАРКЕВІЧ віншуе з перамогай у конкурсе вучаніцу гімназіі №1 Анастасію БЯРОЗАВУ; самы малады ўдзельнік конкурсу Я. КАНДРАТОВІЧ з СШ №2

Тэкст і фота М. ПАВЯДАЙКІ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: