Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизньМостовский крайНаш край

Ліквідатар з Лунна

Ліквідатар з Лунна26 апреля 2017 — 10:40

 

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – аварыя велізарнага маштабу. Чорная лавіна дыму, якая асела на тэрыторыях Украіны, Беларусі і Расіі, забрудзіла іх радыяцыяй. Тысячы людзей прынялі ўдзел у ліквідацыі наступстваў трагедыі. Ліквідатараў, несумненна, можна параўнаць з героямі вайны. Яны не спалохаліся, не здрадзілі абавязку, прысязе, вернасці Радзіме, народу.


Для многіх людзей слова Чарнобыль асацыіруецца са словазлучэннем “чорны боль”. Тая страшная трагедыя, 31-ю гадавіну якой мы будзем адзначаць сёлета, змяніла многія людскія лёсы.


Сёння хочацца расказаць пра Франца Здзіслававіча Хомку — чалавека, якому давялося ўдзельнічаць у ліквідацыі вынікаў той катастрофы. Яшчэ да прызыву ў Савецкую Армію Франц Здзіслававіч паспеў закончыць у Гродзенскім ДТСААФе курсы, дзе ён атрымаў правы вадзіцеля-прафесіянала.


У 1977-1979 гадах Ф.З. Хомка праходзіў ваенную службу ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці, у войсках процівапаветранай абароны. Часць, у якой ён нёс службу, абслугоўвала аэрадром пад Баранавічамі. Вярнуўшыся з арміі, Франц Здзіслававіч 16 гадоў адпрацаваў шафёрам ГАЗ-53 на Лунненскім хлебазаводзе.


У чэрвені 1986 года ён другі раз быў прызваны Мастоўскім раённым ваенным камісарыятам на ліквідацыю вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Часць, у якой ён праходзіў службу, базіравалася ў раёне вёскі Наваельня Краснапольскага раёна, што на Магілёўшчыне. Разам з Францам Здзіслававічам на ліквідацыю вынікаў аварыі на ЧАЭС былі прызваны і яго землякі - Леанід Алекса і Вітольд Ягнешка з Лунна.


Прыходзілася дэзактываваць жылыя памяшканні, школы, забруджаную радыёнуклідамі глебу. Усё гэта прыбіралася ў так званыя “магільнікі”. На працягу пяці месяцаў цягнулася камандзіроўка.


У 2005 годзе Ф.З. Хомка працаўладкаваўся ў Лунненскую сярэднюю школу, дзе працуе і сёння рабочым па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў. Добрасумленна адносіцца да сваёй работы і карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. Сціпласць і прастата – адметныя рысы яго характару.


Тая камандзіроўка, бясспрэчна, адбілася на здароўі Франца Здзіслававіча, але ён ніколі не падае духам.
Франц Здзіслававіч заўжды рады прыезду ў госці ў Лунна сваіх унукаў і дзяцей, якія не забываюць бацькоў, дзядулю і бабулю.
Ф.З. Хомка гаворыць: “Хачу, каб больш ніколі ў маім жыцці і жыцці маіх дзяцей і ўнукаў не здарылася падобная трагедыя”.

В. Бакланскі



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: