Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Лета працоўных адкрыццяў выхаванцаў лагера працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О”

Лета працоўных адкрыццяў выхаванцаў лагера працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О”06 июля 2023 — 14:01

Летнія канікулы ў самым разгары. Сонечныя дзянёчкі вучні нашай школы праводзяць цікава, насычана, карысна. Здаецца, нядаўна прыціх школьны двор. Але каб летні адпачынак не ператварыўся ў бясконцае сядзенне за камп’ютарам, каб не “ўзяла ў палон“ нуда па сябрах, мы паклапаціліся, каб улетку хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі аздаравіліся, але і набраліся станоўчых уражанняў, нават зарабілі грошай.

Вось  праз два тыдні школьны двор зноў загаманіў дзіцячымі галасамі. З 12 чэрвеня па 6 ліпеня працоўнай дзейнасцю было ахоплена дваццаць вучняў VIII – X класаў школы.  Гэта наведвальнікі “Лагера працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О.” Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі на перадавой. Кожны дзень з аптымізмам адпраўляліся яны на калгасныя палеткі ЗАТ “Гудзевічы”. Выхаванцы займаліся праполкай збожжавых культур. Працавалі  ўсе вельмі старанна.

Самая пільная ўвага надавалася  арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці. Мы імкнуліся стварыць такія ўмовы, каб вучні не толькі не стаміліся, але і атрымалі асалоду ад вынікаў сваёй працы. Упэўнена, што навыкі,  набытыя ў час працы, спатрэбяцца ім у жыцці.

Падлеткі  аднагалосна заяўляюць, што паспяховымі людзьмі не нараджаюцца, паспяховымі людзьмі становяцца ў працэсе пастаяннай работы, у тым ліку і работы над сабой. Хай гэта гучыць банальна, але ў дадзеных словах схавана  найвялікшая мудрасць. Любая справа чалавека «душы і мускулаў работа» добраславёна, калі яна людзям на карысць.

У другой палове дня падлеткі мелі выдатную магчымасць цікава і змястоўна адпачыць, праявіць свой творчы патэнцыял і веды ў выхаваўчай праграме лагера. Надоўга застануцца ў памяці выхаванцаў віртуальная экскурсія “Слаўныя сыны Беларусі”, аўкцыён ведаў “Гісторыя роднага краю”, ШАГ «І памятаць балюча, і забыць нельга” (да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа), прагляд кінастужкі “Брэсцкая крэпасць-герой”, музычны час “Вянок беларускіх песень”, інфармацыйная гадзіна “Незалежная і квітнеючая Беларусь!”, працоўны дэсант “Захаваем Беларусь нашчадкам!”, экскурсія ў Гудзевіцкую  бібліятэку, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей і іншыя.  Таксама ў  зоне іх клопату – помнік загінуўшым воінам.

Васямнаццаць  дзён праляцелі хутка, і  ўсе яны былі прадуктыўнымі і насычанымі. Канешне, за сваю працу падлеткі атрымаюць заслужаную заработную плату. Спадзяюся, што яны зробяць для сябе выснову: “Каб чагосьці дасягнуць, трэба добра папрацаваць”.

Ніна СЛАВУТА,  

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио