Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

«Лес – наша жыццё…»

«Лес – наша жыццё…»27 февраля 2013 — 10:00

   —Нездарма ўсе дамы адпачынку і санаторыі  будуюцца сярод лясных угоддзяў і па-   блізу вадаёмаў. У лесе дыхаецца лёгка,  на ўсе грудзі, сярод векавых хвой, ёлак і дубоў адыходзяць убок што-дзённыя турботы, душа патрабуе нечага ўзвышанага і велічнага. Лес натхняў паэтаў на вершы, Якуба Коласа — нават на паэму “Новая зямля”, а кампазітараў на напісанне музычных твораў, — разважае ляснічы  Пескаўскага лясніцтва Юрый Іосіфавіч Казлоўскі.

Ляснічы першага класа, які прысвойваецца самым вопытным лесаводам, Ю.І. Казлоўскі больш за дваццаць гадоў  займаецца памнажэннем і аховай лясных багаццяў. Выконвае сваю работу паспяхова. Аб гэтым сведчаць узнагароды: знак Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь “За бездакорную службу ў лясной гаспадарцы”, медаль “За працоўныя заслугі”. А палюбіў Юрый Іосіфавіч лес яшчэ будучы школьнікам.У Індурскай школе, дзе  ў свой час ён  вучыўся,  дзейнічала школьнае лясніцтва, і хлопец быў яго актыўным  удзельнікам. Школьнае лясніцтва прадвызначыла будучую прафесію не толькі Юрыю, але і яго брату Віктару, які зараз -- ляснічы ў Мінскай вобласці. У Пескаўскім лясніцтве  працуе і жонка Юрыя Іосіфавіча  Наталля Леанідаўна.

Прафесію эколага, звязаную з аховай прыродных рэсурсаў, выбрала і іх дачка  Іна Юр”еўна. Яна, як і бацька, закончыла Мінскі тэхналагічны універсітэт, а зараз рыхтуецца да абароны кандыдацкай дысертацыі.

Плошча лясных угоддзяў Пескаўскага лясніцтва займае 8,9 тысячы гектара, дзе  за парадкам сочаць дванаццаць лесаводаў. Сярод іх вопытныя памочнік ляснічага  Міхаіл Станіслававіч Багдзевіч, майстар лесу  Міхаіл Станіслававіч Гваздзялюк, леснікі.

  У мінулым годзе работнікі лясніцтва рэалізавалі прадпрыемствам і насельніцтву  больш за 8 тысяч кубічных метраў драўніны, у тым ліку 2478 кубічных метраў дроў прададзена насельніцтву навакольных вёсак.  Працягнецца нарыхтоўка і рэалізацыя драўніны і сёлета.  У мінулым годзе пасаджана маладых   лясных культур на плошчы 7,3 гектара.

  Зараз  леснікі заняты зборам хваёвых шышак, ужо сабрана 350 кілаграмаў, да канца сакавіка плануюць сабраць паўтоны.  У мінулыя гады збіралі больш,  у гэтым годзе шышкі не вельмі ўрадзілі.                                                                   

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио