Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныСпорт и ТуризмСпортНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Лепшая ўзнагарода для Анджэя Занеўскага – захопленыя вочы дзяцей і спартыўныя дасягненні

Лепшая ўзнагарода для Анджэя Занеўскага – захопленыя вочы дзяцей і спартыўныя дасягненні10 августа 2022 — 08:20

Радзіма – гэта адна з самых вялікіх каштоўнасцей у нашым жыцці. І мы павінны любіць, праслаўляць і аберагаць яе, каб перадаць у спадчыну нашым дзецям. Паняцце Радзіма напаўняецца сэнсам, калі чытаеш, слухаеш, думаеш пра яе людзей, якія ствараюць гісторыю краіны сёння.

У Гудзевіцкай сярэдняй школе на працягу 24 гадоў працуе настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Анджэй Занеўскі. Цудоўны чалавек і таленавіты педагог. У ім спалучаюцца такія якасці, як строгасць і дабрыня, прынцыповасць  і мяккасць. А на ўроках  заўсёды пануе асаблівая атмасфера. Тут ніколі і нікому не бывае сумна. Проста настаўнік ведае, як зацікавіць вучняў сваім прадметам. Самыя простыя фізічныя практыкаванні – займальныя. І заўсёды ёсць штосьці новае і цікавае.

Анджэй Рышардавіч жыве сваёй працай. Любоў да вучняў дапамагае яму ўбачыць у кожным з іх патэнцыял і развіць яго.  І як узнагарода  такой працы – захопленыя вочы дзяцей, радасныя ўсмешкі і спартыўныя дасягненні.

Пад кіраўніцтвам настаўніка Гудзевіцкая сярэдняя школа займае перадавыя пазіцыі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Не раз яго вучні станавіліся пераможцамі ў трэцім і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, заваёўвалі дыпломы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства, у рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе сярод дзяцей і юнацтва аграгарадкоў, сельскіх населеных пунктаў сярод юнакоў і дзяўчат, у рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод вучняў устаноў адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, па летнім шматбор’і “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Важным спартыўным дасягненнем у 2021/2022 навучальным годзе стала перамога (дыплом III ступені)  у спартакіядзе  Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва па валейболе ў горадзе Смаленск.

Дзякуючы Анджэю Рышардавічу,  выхавана не адно пакаленне  як аматараў спорту і здаровага ладу жыцця, так і прафесійных спартсменаў. Так, яго вучань  Юрый Ярэміч з’яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. А яшчэ  многія  вучні пайшлі па шляху  педагога:  выбралі прафесію настаўніка фізічнай культуры і здароўя.

Сям’я  Занеўскіх –  педагагічная сям’я. Занятыя агульнай справай, адзіным парывам у дасягненні пастаўленай мэты, бацькі ў любві і сардэчнасці выхоўваюць сваіх дзяцей і разам з тым аддана працуюць: вучаць  маладое пакаленне, укладаюць  у яго самае каштоўнае і дарагое.

Актыўная жыццёвая пазіцыя Анджэя Занеўскага – грамадзянская адказнасць і адданасць абранай прафесіі. Настаўнік  сваёй нястомнай энергіяй зараджае ўсіх. Спортам захапляюцца не толькі яго вучні, але і іх бацькі,  іншыя жыхары аграгарадка Гудзевічы.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм,  выхаванне мужнасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення Анджэй Занеўскі ўдастоены ганаровага звання “Чалавек года Гродзеншчыны”.

Упэўнена, што невычэрпны запас працаздольнасці,  адказны падыход да сваёй справы, мэтанакіраванасць настаўніка дазволяць і далей вучням Гудзевіцкай сярэдняй школы дасягаць яркіх перамог, заваёўваць новыя спартыўныя вяршыні.

Марына БАТВІНОЎСКАЯ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио