Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Льецца песня як чыстая крынічная вада

Льецца песня як чыстая крынічная вада25 мая 2011 — 10:00

Хутка ўжо два гады, як дубненскія работнікі культуры  Таццяна Сяргееўна Макавец і і Таццяна Іванаўна Халько сабралі ў  клубе хлопчыкаў і дзяўчынак, якія любяць спяваць і танцаваць. Так стварыўся дзіцячы ансамбль “Домісолькі”, які зараз з’яўляецца ўдзельнікам і ўпрыгожваннем вясковых свят і мерапрыемстваў.

Салісткі ансамбля Аляксандра Мінько і Ангеліна Богдзель сталі спяваць па прыкладу сваіх мам, якія  ўдзельнічаюць у ансамблі “Дубняначка”.   Напярэдадні свята Перамогі “Домісолькі” падрыхтавалі канцэртную праграму для ўдзельнікаў  Вялікай Айчыннай і выступілі ў час сустрэчы з ветэранамі ў Дубненскім сельскім Савеце. Тады ж юныя артысты і сталі героямі газетнай публікацыі ў “Зары над Нёманам”.

   Як прызналася дырэктар Дубненскага  Дома культуры Вольга Паўлаўна Летунова, актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах і дарослыя вяскоўцы,  песні, танцы радуюць сяльчан на кожным свяце.

   А яшчэ  амаль усе мясцовыя артысты з цікавасцю чытаюць раённую газету, бо сярод герояў газетных публікацый часта сустракаюць  дубненцаў.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: