Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Канцэрт на жніўным палетку

Канцэрт на жніўным палетку18 августа 2017 — 11:10

 

       Канцэрты для хлебаробаў   у полі стталі  добрай  традыцыяй. Камбайнеры, вадзіцелі  і ўсе, хто заняты на жніве, лічаць, што пасля  невялікіх, але прыемных хвілін адпачынку з песнямі  ад мясцовых артыстаў,  і праца  ў радасць.  Нядаўна  славілі задушэўнымі песнямі   хлебаробаў  КСУП імя А. Міцкевіча на жніве   самадзейныя артысты Струбніцкага цэнтра  вольнага  часу і культуры.

 

    Каб нікога не пакрыўдзіць вакальная група “Струбнічанка” дванаццатага  жніўня  выступіла на палетках паблізу Вялікай Рагозніцы,, Выгоды, Пацавіч і Войдзевіч   аж  з чатырма  канцэртамі.  Артысты правялі  на палях больш за паўдня. Стаміліся, але адчуўшы, што іх песні падымаюць  настрой хлебаробам,  артысты  і самыя атрымалі задавальненне:

 

--Мы  рады, што   нашы канцэрты спадабаліся  хлебаробам. Некаторыя песні    нават давялося выконваць за  асабістых заяўках   ўдзельнікаў  жніва, -- дзеліцца ўражаннямі ад выступленняў у полі загадчыца Струбніцкага цэнтра вольнага часу і культуры Алена Сцяпанаўна Леўчык.

 

    Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

    Фото А. ЛЕЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио