Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Квітней, прыгажэй, развівайся, цудоўны наш горад Масты!

Квітней, прыгажэй, развівайся, цудоўны наш горад Масты!30 сентября 2015 — 10:00

 У Мастах, цудоўным куточку Прынёманскай зямлі, 26 верасня адбылося свята горада. Наш раённы цэнтр развіваецца, прыгажэе, становіцца больш утульным і добраўпарадкаваным.

Урачыстае адкрыццё свята «Квітней, мой любы горад!» адбылося на пляцоўцы ля спарткомплекса «Нёман».  На сцэну выходзяць вядучыя Ж. В. Бакун і С. П. Кузьміцкі, расказваюць пра гісторыю нашага горада, заснавальнікаў  дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Мастах ­­ братоў Канапацкіх. Добрыя традыцыі прадпрымальніцтва і мецэнацтва  на Мастоўшчыне  працягваюць  І. С. Таўкун, І. Ю. Белашэнка, Г. В. Мыслівец, В. А. Кандратовіч, П. Л. Нікагасян. Павіншаваў прысутных са святам горада і ўручыў узнагароды прадпрымальнікам першы намеснік старшыні  райвыканкама   Д. А. Альшэўскі.

 Традыцыйна ў Дзень горада ўшаноўваюцца лепшыя працоўныя дынастыі. На гэты раз на сцэну падымаюцца прадстаўнікі дынастыі Каравайчык­Рамашкевіч­Шэўчык з ААТ «Мастоўдрэў». Іх узнагароджвае намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях М. С. Сохан.

Выдатна, што моладзь, атрымаўшы адукацыю, вяртаецца ў родны горад, працуе і стварае сем’і. Адбылося ўшанаванне сям’і М. і Д. Процка. Іх павіншаваў і ўручыў падарунак старшыня раённага Савета дэпутатаў В. І. Табала.

 Затым адбыўся вялікі святочны канцэрт.  Перад мастаўчанамі выступілі  калектыў мастацкай творчасці ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы», артысты Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры і дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная філармонія».

  У гэты дзень адбылося шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.

С. ЗВЯРОВІЧФота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: