Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Купальскія забавы

Купальскія забавы21 июля 2014 — 10:00

Купалле ў Глядавічах – гэта даўняя традыцыя. Яго святкуюць з вялікім размахам і весялосцю ўжо шмат гадоў. Так і ў гэтым годзе дзякуючы намаганням загадчыцы сельскага клуба Алены Мікалаеўны Вілінскай  свята адбылося. Больш як 200 чалавек сабраліся ў купальскую ноч у Глядавічах, каб адсвяткаваць Купалле, паспрабаваць знайсці чароўную папараць-кветку. Звечара над вёскай доўга гучалі песні, вадзіліся карагоды каля вогнішча, ладзіліся гульні, віншавалі ўсіх, каго завуць Іванамі.

Мясцовыя артысты – гэта ўдзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці і народнага калектыву “Багатуха” – падрыхтавалі  насычаную канцэртную праграму. Нацыянальны каларыт Купалля ў Глядавічах арганічна спалучаўся з сучаснымі матывамі.

Для моладзі кульмінацыяй свята  быў выбар Купалінкі праз гульню-абрад і пошукі папараць-кветкі. На гэты раз пашчасціла знайсці яе  Кацярыне Панасевіч.

Старэйшых сяльчан Купалле паклікала  вярнуцца ў маладосць. Моладзь з задавальненнем назірала, як весела  і змястоўна адпачывалі старэйшыя пакаленні вяскоўцаў і стараліся паказаць, што і яны ўмеюць весяліцца: спяваць, танцаваць, жартаваць.

А. ЯЦЭВІЧ, загадчыца Стралецкага сельскага клуба 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: