Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

«Купала і Колас - наш гонар, сумленне і слава»

«Купала і Колас - наш гонар,  сумленне і слава»28 марта 2017 — 09:24

21 сакавіка, ў Сусветны Дзень паэзіі, супрацоўнікі раённай бібліятэкі прымалі ў сваёй літаратурнай гасцёўні ўсіх тых, хто любіць і паважае вершы беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Той дзень быў прысвечаны менавіта іх юбілею – 135-годдзю з дня нараджэння.

 

Напачатку свята паэзіі ўсе прысутныя зацікаўлена праслухалі аповед бібліятэкараў пра жыццё і творчасць вядомых паэтаў.
Акрамя вядучых мерапрыемства: загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармавання раённай бібліятэкі Л.І.Пакаціла і бібліятэкара С.І.Чайкінай, вершы, а таксама ўрыўкі з паэм беларускіх песняроў чыталі і іншыя супрацоўнікі бібліятэкі. Некаторыя з іх былі апранутыя ў сапраўдныя беларускія касцюмы, што дадавала нейкай разыначкі ў тую атмасферу. Сярод іх знайшлася і тая, хто сама любіць пісаць вершы. Гэта была Галіна Іосіфаўна Васілеўская. Яна так чуйна і спакойна перадала дух сваіх вершаў, што ў гасцёўні, падчас яе чытання, утварылася асаблівая цішыня.


Падчас мерапрыемства, запрошаныя вучні дзевятых класаў другой гарадской школы атрымалі цудоўную магчымасць пачуць беларускую мову не толькі з вуснаў настаўнікаў, але і ад тых, хто любіць пісаць вершы на розную тэматыку. З уласнымі вершамі таксама выступілі, вядомыя мастаўчанам Зоя Мікалаеўна Касьяновіч, Валянціна Рыгораўна Пракапюк – былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры, і Зінаіда Аляксееўна Біліда, якая мае сваіх 6 зборнікаў з вершамі.


Была тут і зусім яшчэ маладая паэтка - вучаніца гімназіі № 1 Надзея Галонская. Яна выказала шчырыя словы ў адрас беларускай мовы і прачытала некалькі радкоў сваіх вершаў. Хто ведае, магчыма ў будучым Надзея зможа даказаць, што і на Мастоўшчыне нараджаюцца сапраўдныя пісьменнікі.


Па завяршэнні мерапрыемства супрацоўнікі раённай бібліятэкі пажадалі ўсім не забываць пра сваю родную мову, як мага часцей выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці і запрашалі заходзіць да іх у госці.

В.СТАСЮКЕВІЧ
Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: