Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьЭкономикаЭкономикаСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Крок да самастойнасці рагозніцкіх падлеткаў

Крок  да  самастойнасці рагозніцкіх падлеткаў25 июля 2023 — 11:26

Здаецца, нядаўна пачаўся летні адпачынак для юнакоў і дзяўчат. Кожны плануе яго правесці цікава, з карысцю. Менавіта з гэтаю мэтаю мы паклапаціліся, каб улетку юнакі і дзяўчаты атрымалі не толькі станоўчыя ўражанні, але і грашовы заробак.

З 10 па 21 ліпеня на базе Рагозніцкай сярэдняй школы дзейнічала працоўная брыгада. Працай было ахоплена 10 вучняў нашай установы ва ўзросце 14-15 гадоў. Выхаванцы займаліся праполкаю агародніны, кветнікоў, зграбаннем пакошанай травы, мыццём школьнай мэблі і дробным рамонтам падручнікаў.

Асаблівая ўвага надавалася арганізацыі аховы працы. Штодзённа з падлеткамі праводзіўся мэтавы інструктаж.

Актыўныя юнакі і дзяўчаты ўжо з юнацтва не прапускаюць магчымасці зарабіць грошы і атрымаць прафесійныя навыкі. Менавіта з гэтага часу  пачынаецца  іх працоўны стаж, які адзначаецца ў адпаведных кніжках.

Напрыканцы работы брыгады мы папрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак падзяліцца сваімі ўражаннямі аб працы. Вось што яны нам паведамілі. Марк Калядзінскі і Дар’я Казак: “Мы працавалі ў брыгадзе ўжо другі год.Заробак належны, мацней пасябравалі паміж двума класамі”. Паліна Азерская і Андрэй Радзіон адзначылі: “Гэты час быў пазнавальным, вучыліся працаваць самастойна, атрымалі працоўны вопыт”. А Сяргей Буйко зазначыў, што рэжым працы яго задавальняў і заробленыя грошы ён патраціць на пэўную пакупку.

Десяць дзён праляцелі хутка. Усе яны былі насычанымі і карыснымі. Гэта першы крок рабят да самастойнасці. Каб праца прыносіла задавальненне, трэба прыкласці для гэтага шмат намаганняў. Нам было вельмі прыемна працаваць з такімі вучнямі. Усе яны будуць працягваць працу сваім дружным калектывам у студатрадзе КСУП “Імя Адама Міцкевіча”. Няхай наступны крок да самастойнасці будзе  трывалым і ўпэўненым.

Наталля ЯСКЕВІЧ,

ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке

#молодёжь #заработок #Мостовщина

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио