Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Край любімый, край Мастоўскі, край дзядоў нашых, бацькоў. Любім мы цябе так шчыра ўсім сэрцам і душой!

Край любімый, край Мастоўскі, край дзядоў нашых, бацькоў.  Любім мы цябе так шчыра ўсім сэрцам і душой!26 января 2015 — 10:00

У раённым Доме культуры адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя 75-­годдзю ўтварэння Мастоўскага раёна. Некалькі пакаленняў мастаўчан сабраліся разам, каб успомніць і ацаніць  падзеі далёкіх гадоў, з якіх пачыналася гісторыя раёна, узгадаць тых людзей, што сваімі рукамі па цаглінках будавалі Мастоўскі раён і паказвалі прыклад самаадданай любві да роднага краю. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік  старшыні Гродзенскага аблвыканкама У. І. Дзяшко і кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй Мастоўскага райвыканкама А. С. Шафарэвічам. 

Семдзесят пяць  гадоў для гістарычнага шляху раёна ­­ тэрмін немалы. Змянялася тэрыторыя раёна, яго эканамічнае і сацыяльна­культурнае развіццё. Аднак нязменным заставалася адно:  адносіны мастаўчан да сваёй малой Радзімы як да агульнага дома, які аб’ядноўвае лю­дзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае.

Аб тым, чым жыў Мастоўскі раён на працягу 75 гадоў, цяжкіх і радасных старонках яго гісторыі, слаўных перамогах і высокіх узнагародах, людзях, што сваёй добрасумленнай працай праславілі родны край, падрабязна ў сваім выступленні спыніўся старшыня Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта А. С. Шафарэвіч.

Аляксей Сцяпанавіч адзначыў, што 15 сту­дзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у складзе Баранавіцкай вобласці быў створаны Мастоўскі раён, які складаўся з 11 сельскіх Саветаў. У Мас­тах быў створаны пасялковы Савет з правамі гарсавета.

Адчыняліся школы, з’явіліся бальніца і паліклініка, пачалі працаваць установы культуры. Значныя змяненні адбываліся ў сельскай гаспадарцы, дзе актыўна ішло стварэнне калгасаў. На май 1940 года іх было ў раёне 10. Буйнейшымі прадпрыемствамі ў тыя гады былі  крухмальны завод у вёсцы Рагозніца, фанерны і лесапільны заводы ў Мастах. Ужо тады на фанерным заводзе працавала 900 чалавек і было  выпушчана 16 тысяч кубаметраў фанеры. 

Аднак мірная праца мастаўчан  была перарвана нападзеннем на нашу краіну гітлераўскіх захопнікаў. З першых дзён акупацыі пачалася барацьба насельніцтва раёна з нямецка­фашысцкімі захопнікамі.  На алтар Перамогі, 70­годдзе якой мы бу­дзем адзначаць у гэтым годзе, Мастоўшчына паклала жыцці больш як дзвюх з паловай тысяч мірных жыхароў. Не вярнуліся ў родныя хаты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны звыш тысячы ўраджэнцаў горада і раёна.

Кіраўнік раёна падкрэсліў, што гісторыя нашага краю ­­ гэта яркія старонкі адвагі і мужнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і працоўнага подзвігу ў пасляваенны час. З вялікім энтузіязмам жыхары Мастоўшчыны прыняліся за пад’ём народнай гаспадаркі.  Пачалося будаўніцтва жылля, у чым вялікую дапамогу аказвала дзяржава: выдаваліся крэдыты, будаўнічы лес і іншыя матэрыялы.  Паралельна вяліся работы па аднаўленню прамысловых прадпрыемстваў, аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, жыллёва­камунальнай гаспадаркі. Другая палова 50­х гадоў была азнаменавана значнымі поспехамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна. Менавіта тады за высокія паказчыкі ў працы калгаснікі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ордэнам Леніна быў узнагаро­джаны старшыня калгаса «Савецкая Беларусь» І. У. Тагановіч, ордэнам Працоўнага  Чырвонага Сцяга ­­ звеннявая калгаса імя Калініна К. А. Заяц.  Ордэна «Знак Пашаны» былі ўдастоены 18 калгаснікаў, 23 працаўнікі палёў узнагароджаны медалямі.  Іх працоўны подзвіг прадоўжыла даярка калгаса  «Савецкая Беларусь» К. Навумчык, якая была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і знакам «Лепшая даярка рэспублікі». Высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена цялятніца калгаса імя А. Міцкевіча Д. І. Варац.

Паспяховымі для развіцця раёна сталі  дзевяностыя гады. За дасягнуты рост ураджайнасці, павышэнне вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 1982 го­дзе  Мастоўскі раён быў узнагароджаны трыма пераходнымі Чырвонымі Сцягамі. У 1983 годзе  раён стаў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вытворчых паказчыкаў і ўзнагароджаны пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС і Саветам Міністраў СССР.  Неаднаразова горад Масты атрымліваў пераходны Чырвоны Сцяг за ўзорны санітарны стан, добраўпарадкаванне і азеляненне.  

У  гады восьмай пяцігодкі  набралі моц маладыя прадпрыемствы ­­ Мастоўскі рамонтны завод і Мастоўскае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». Менавіта тады быў закладзены патэнцыл далейшага развіцця раёна і горада. Адметны і сённяшні м

ірны стваральны дзень Мастоўшчыны. З году ў год раён дасягае высокіх паказчыкаў у развіцці сельскай гаспадаркі і з’яўляецца адным з лепшых у Гродзенскай вобласці.  У 2014 годзе рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 103,9 працэнта да ўзроўню пазамінулага года. Сабрана больш за 115 тысяч тон зерня, вытворчасць малака склала 57 тысяч тон, мяса ­­ 15 тысяч тон. Развіваюцца прамысловыя прадпрыемствы, пазітыўныя пераўтварэнні працягваюцца і ў сацыяльнай сферы.

Са словамі шчырай удзячнасці А. С. Шафарэвіч звярнуўся да  ветэранаў вайны і працы, якія  пранеслі любоў да роднай зямлі праз усё жыццё, самааддана працавалі на яе карысць, дзялілі з ёй радасць і няўдачы, перамогі і складаныя часы.

 Прыкметны след у гісторыі Мастоўшчыны пакінулі М. С. Пронька, В. В. Каспяровіч, У. Р. Мельнічак, Г. І. Русанаў, Ц. Я. Ульянаў, М. Н. Сліж, Л. В. Варац, В. Л. Валадось, М. М. Шульгач, В. У. Шэсцель, А. А. Навіцкі, Т. П. Ляўда і многія іншыя. ­­ 75 гадоў  ­­ гэта дата, якая прымушае задумацца не столькі аб часе, які хутка змяняецца, колькі аб каштоўнасці жыцця чалавека і яго ролі ў развіцці роднага краю, ­­ падкрэсліў старшыня райвыканкама. ­­ Мы рады, што на ўрачыстасці прысутнічаюць тыя, з каго пачыналася наша малая Радзіма. Гэта людзі,  што прарасцілі першае насенне маладога Мастоўскага раёна, мужна пераадольвалі перашкоды і дасягалі перамог. Яны паказалі нам прыклад самаадданай любві да Мастоўшчыны і заслугоўваюць нашай пашаны.

Затым А. С. Шафарэвіч уручыў Ганаровыя граматы Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта і Прэзідыума  раённага Савета дэпутатаў.Гэтай узнагароды быў удастоены Георгій Кірылавіч Карабко, які пачынаў сваю працоўную дзейнасць загадчыкам арганізацыйнага аддзела райкама камсамола, на працягу больш як 20 гадоў узначальваў  саўгас «Мастоўскі», 11 гадоў працаваў старшынёй раённага Савета дэпутатаў.

Усё жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы Міхаіл Іванавіч Маскевіч. Яго памятаюць як першага намесніка  старшыні раённага аграпрамысловага аб’яднання, начальніка аддзела па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання і першага намесніка начальніка райсельгасхарчу райвыканкама.

Сорак гадоў ­­ такі педагагічны працоўны стаж мае настаўнік дапрызыўной падрыхтоўкі СШ №5 г. Масты, кіраўнік творчага аб’яднання «Патрыёт», Ганаровы грамадзянін Мастоўскага раёна Анатолій Антонавіч Місюк. Вялікую ўвагу педагог надае фізічнаму, маральнаму і патрыятычнаму выхаванню пад­растаючага пакалення. Ён ­­ адзін з ініцыятараў стварэння школьнага музея «Памяць». Прынцыповасцю ў адстойванні прафесійных   поглядаў, дысцыплінаванасцю і кампетэнтнасцю адрозніваюцца падыходы ў працы майстра кацельнай РУП ЖКХ Васілія Іванавіча  Нівяртовіча. Уласцівыя яму адказнасць і добрасумленнасць дазваляюць працаваць вынікова і з поўнай аддачай.

 Машыністам цеплавоза чыгуначнага цэха вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Мастоўдрэў» пачаў сваю працоўную дзейнасць Іван Іванавіч Шчука. Усё жыццё ён адпрацаваў на «Мастоўдрэве», а на заслужаны адпачынак  пайшоў з пасады галоўнага інжынера прадпрыемства.  Калегі гавораць пра яго як пра сапраўднага прафесіянала, здольнага ацаніць прапановы  для прыняцця аптымальнага рашэння.

Падзячным пісьмом старшыні раённага выканаўчага камітэта  быў узнагароджаны Аляксандр Уладзіміравіч Арабок. З 1978 года і па цяперашні час ён доб­расумленна выконвае свае працоўныя абавязкі электрагазазваршчыка ў філіяле «Мастоўская МПМК­155» ААТ «Гроднааблсельбуд». Гэта высокакваліфікаваны спецыяліст і адказны работнік.

Гэтыя ж словы можна аднесці і да Марыі Міхайлаўны Глод ­­  Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 1985 годзе за поспехі ў сацыялістычным спаборніцтве па павышэнні вытворчасці і закупак прадукцыі жывёлагадоўлі яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, а пазней ­­ ордэнам Працоўнай Славы трэцяй ступені.

Энергічная, умее аператыўна прымаць рашэнні, настойліва даводзіць  пачатую справу да завяршэння.  Здольна адстойваць свае погляды і браць адказнасць на сябе. Валодае здольнасцю ствараць і падтрымліваць у калектыве атмасферу ўзаемнай патрабавальнасці і зацікаўленасці ў вырашэнні пастаўленых задач. Так прадставілі вядучыя майстра вытворчага ўпраўлення «Мастырайгаз» Яўгенію Міхайлаўну Каласоўскую.Яшчэ сярод узнагароджаных ­­ Іван Аляксандравіч Тарасюк, які ўсю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў будаўнічай галіне. Пачынаў майстрам Мастоўскага ПМС­11, затым працяглы час узначальваў яго. Працягваў свой працоўны шлях  на пасадах начальніка ДРБУ­208, пасля ­­ начальніка  ДЭУ­54,  адкуль і пайшоў на заслужаны адпачынак.

На працягу 42 гадоў аказвае насельніцтву раёна медыцынскую дапамогу ўрач­тэрапеўт Надзея Мікалаеўна Ушкевіч. Доўгі час яна ўзначальвала тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. маючы вялікі вопыт, у сваёй рабоце яна прымяняе сучасныя метады дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых.

Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко. ­­ Так склалася, што на працягу трох апошніх гадоў я штотыдзень бываю у Мастах. Гэта звязана з рэкаструкцыяй ААТ «Мастоўдрэў», ­­ адзначыў Уладзімір  Іосіфавіч.  ­­ Напэўна, глыбока сімвалічна, што менавіта зараз, у юбілейны для раёна год, прадпрыемства перажывае сваё другое  нараджэнне. Ужо можна з упэўненасцю гаварыць, што рэалізаваны на «Мастоўдрэве» маштабны інвестпраект удаўся, а якасць мастоўскай пліты МДФ пераўзыходзіць іншыя замежныя аналагі.  Гэта радуе і надае аптымізму.

У. І. Дзяшко зачытаў прывітальны адрас ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама В. В. Краўцова і старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў І. Г. Жука з нагоды 75­го­ддзя Мастоўскага раёна і ўручыў узнагароды.

Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымаў Аляксандр Уладзіміравіч Апалонік, які з 1986 года  працаваў у органах дзяржаўнага кіравання на кіруючых пасадах. За плённую працу ён у свой час быў адзначаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, шэрагам іншых узнагарод і падзяк.

Адказна і з поўнай самааддачай адносілася да сваёй работы старшыня  Зарудаўеўскага сельскага Савета Галіна Уладзіміраўна Дзенісевіч. Праблемы вяскоўцаў яна заўсёды імкнулася вырашаць хутка і якасна, за што заваявала аўтарытэт і павагу сярод жыхароў сельсавета.

Як, дарэчы, і былы старшыня Лунненскага сельскага Савета Ніна Васільеўна Воран. Высокія дзелавыя якасці  дазвалялі ёй добра арыентавацца і аператыўна ўдзельнічаць у вырашэнні пытанняў сацыяльна­эканамічнага развіццю сельсавета і сваіх аднавяскоўцаў.

Свой святочны падарунак мастаўчанам падрыхтавалі творчыя калектывы раённага Дома культуры і Мастоўскай раённай дзіцячай школы мастаўцтваў. Прыхільна і шчыра, дружнымі апладысментамі  гледачы сустракалі  народны аркестр народных інструментаў пад кіраўніцтвам Г. Плішань, салістаў Маю Шчуку, Ганну Рымко,  Ірыну Содаль, Дзмітрыя Добрука, Генадзія Рагацэвіча, Марыну Ячкоўскую, Аляксандра Вітовіча, Шаміля Тайрава, юных выканаўцаў Машу Вебер, Вольгу Гайдаш і Аляксандру Слуцкую, узорны харавы калектыў «Эдэльвейс» пад кіраўніцтвам Г. Мішурынай, народны вакальны ансамбль «Эцюд» пад кіраўніцтвам Г. Цярэнцьевай, танцавальны калектыў пад кіраўніцтвам Н. Зяньковай і народны ансамбль народнай песні «Ярыца»  пад кіраўніцтвам Ш. Тайрава.

У фае Дома культуры  ўдзельнікі і госці ўрачыстага мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з выстаўкай работ  вучняў устаноў адукацыі раёна, цэнтра рамёстваў, выхаванцаў эколага­біялагічнага цэнтра, сацыяльна­педагагічнага цэнтра  і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, студыі выяўленчага мастацтва «Стиляша».  

Н.ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио