Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Котчинская кадриль — бренд Мостовского района

Котчинская кадриль — бренд Мостовского района22 августа 2020 — 10:14

Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе. На нейкі час пра кадрылю забылі. Але ў 1960 годзе на хрэсьбінах дачкі жыхара вёскі Котчына госці ўспомнілі даўні танец. Традыцыя пачала аднаўляцца. Ужо ў 1969-м, паведамляе livingheritage.by, кадрыля была паказана на фальклорным аглядзе, а ў 1971-м у Котчына прыехалі эксперты, зрабілі апісанне танца і змясцілі яго ў кнізе «Беларускія танцы».
 

 


Калі сельскі клуб у Котчыне закрылі, «кадрыльную эстафету» пераняла суседняя вёска Вялікія Азёркі. Пры Азёркаўскім сельскім клубе адкрылі танцавальны гурток, у якім пачалі займацца мясцовыя школьнікі. Сёння ў Вялікіх Азёрках унікальны танец выконваюць жыхары розных прафесій і ўзростаў, што ўказвае на пераемнасць танцавальных народных традыцый.
 


У котчынскай кадрылі дванаццаць элементаў. У кожнага свая назва — «змейка», «ручаёк» і гэтак далей. Танец разгортваецца як сцэнарый. Кожная пара, кожны ўдзельнік па чарзе паўтараюць рухі паводле прынцыпу «ўсе за ўсімі». Адметна, што музычныя перыяды і паўторы танцавальных фігур не адпавядаюць адзін аднаму: заканчэнне харэаграфічнай часткі не супадае з музычнай. Танец выконваецца з запалам, але ва ўмераным тэмпе.
 


Котчынская кадрыля абавязкова танцуецца ў народных строях. Жаночы касцюм складаецца з кашулi, прыталенага гарсэта, андарака з фартухам. А мужчынскі — з кашулі, багатага пояса і портак.

 

 

mila@sb.by

 

СБ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио