Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

Корманарыхтоўшчыкі працуюць на вынік

Корманарыхтоўшчыкі працуюць на вынік09 июня 2014 — 10:00

 У складаных пагодных умовах даводзіцца сёлета працаваць корманарыхтоўшчыкам. Ліўневыя дажджы з градам даволі моцна ўмешваюцца і ў планы нарыхтоўкі кармоў гаспадарак Мастоўшчыны. Аднак, нягледзячы на цяжкасці, вяскоўцы стараюцца дзейнічаць як мага эфектыўней. Косяць і нарыхтоўваюць фураж там, дзе гэта магчыма на дадзены момант.

На ўчарашнюю раніцу гаспадаркі раёна паспелі скасіць 73 працэнты траў. Да зімовага сезона ўжо назапашана 30 696 тон сенажу, 2 065 тон сіласу і 293 тоны сена. У лідэрах ­­ адкрытае акцыянернае таварыства «Чарлёна», дзе першы ўкос знаходзіцца ў стадыі завяршэння: тут убрана 96 працэнтаў траў.

Амаль 80 працэнтаў складае гэты паказчык у ЗАТ «Гудзевічы», СПК імя А. Міцкевіча, РУСП «Мастаўчанка».  Добра наладжаны працэс нарыхтоўкі кармоў у філіяле «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі». Адна з самых вялікіх плошчаў сенажацяў у раёне ­­ 2 544 гектары ­­ у сельгаскааператыве «Азяранскі». Тут з­за непагоды скошана пакуль 50 працэнтаў траў.

Якасныя кармы мясцовым аграрыям дапамагаюць нарыхтоўваць сучасныя тэхналогіі. На палях раёна другі год выкарыстоўваюцца прэспадборшчыкі «Тарнада». У палімерную плёнку гаспадаркі ўжо ўпакавалі звыш 650 тон зялёнай масы, якая будзе захоўвацца ў свежым выглядзе хоць усю зіму. Асноўныя ж запасы кармоў  -- 138 013 тон -- традыцыйна  ўтрамбуюць у сянажныя траншэі.  Таксама будзе нарыхтавана 163 880 тон сіласу. Тут галоўнае -- трымацца тэхналогіі.

У гаспадарках раёна спадзяюцца не столькі на «нябесную канцылярыю», колькі на свае сілы, каб укласціся да тэрміну завяршэння першага ўкосу. Зараз варта падумаць і аб другім: у пагоні за тэмпамі --  не згубіць якасць кармоў, не закласці пад плёнку ў траншэі, як кажуць у народзе, «гнілаж».

Н. ШЭЎЧЫКФота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: