Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

«Колькі працую на Мастоўшчыне, столькі чытаю раённую газету»

«Колькі працую на Мастоўшчыне, столькі чытаю раённую газету»07 июня 2011 — 10:00

Раённую газету “Зара над Нёманам” кіраўнік РУСП “Мастаўчанка” Вячаслаў Баляслававіч Семяновіч чытае са студзеня 1988 года -- з таго часу, як пасля заканчэння Гродзенскага сельгасінстытута  пачаў працаваць галоўным заатэхнікам у калгасе імя А. Міцкевіча.

“Больш як 20 гадоў раёнка прыходзіць у нашу сям’ю, — заўважыў Вячаслаў  Баляслававіч . – З гэтай газеты мы даведваемся  пра апошнія навіны раёна, на яе старонках  сустракаем прозвішчы знаёмых людзей, пра якіх расказвае “Зара над Нёманам”.

Варта дадаць, што і сам Вячаслаў Баляслававіч  неаднойчы расказваў на старонках газеты пра справы калектыву, які ўзначальвае, дзяліўся ўражаннямі аб рабоце вялікіх форумаў, у  якіх  прымаў удзел. Яго аналітычныя артыкулы, напэўна, памятаюць многія пад-пісчыкі раёнкі.- У нашу сям’ю ідзе некалькі выданняў, але па суботах і аўторках пачынаю знаёміцца з газетамі менавіта з раёнкі, – гаворыць Вячаслаў Баляслававіч. – Ведаю, што гэтак жа робяць і многія мае землякі.

Мы ж дададзім, што кіраўнік  РУСП “Мастаўчанка” разам са сваім намеснікам па ідэалагічнай рабоце   Я. М. Якубікам у час падпісной кампаніі ход падпіскі на раёнку трымаюць у полі зроку пастаянна, клапоцяцца аб тым, каб даведзенае заданне па падпісцы на раённую газету выконвалася. За гэта раённыя журналісты  ім шчыра ўдзячны і жадаюць  поспехаў ва ўсіх іх справах.

На здымку: кіраўнік РУСП “Мастаўчанка” Вячаслаў Баляслававіч СЕМЯНОВІЧ знаёміцца з чарговым нумарам раёнкі.

М. ПАВЯДАЙКА

Фота аўтара



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: