Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизнь

Катамаран – карабель Ваўпянскага вадасховішча

Катамаран – карабель Ваўпянскага вадасховішча21 июля 2014 — 10:00

У  летнія сонечныя дні  сотні мастаўчан выязджаюць адпачыць на Ваўпянскае вадасховішча, многія з сем’ямі, з дзецьмі. Для хлопчыкаў і дзячынак няма большага задавальнення, чым з кім­небудзь з бацькоў пракаціцца на гэтым плавальным сродку па бязмежнай воднай гладзі рукатворнага во­зера, якая зіхаціць на сонцы  і прыносіць жаданую прахалоду.

Прыемнае і даволі бяспечнае плаванне на катамаране прываблівае не толькі дзяцей, але і людзей усіх узростаў.  І навыкаў кіравання ім тут асабліва ніякіх не трэба: сеў і круці педалі. Прасцей, чым ехаць на веласіпедзе або вяслом кіраваць лодкай.   А калі яшчэ надзець выратавальны жылет,  то ў воднае падарожжа можа адправіцца нават навічок.

Прываблівае людзей яшчэ і тое, што да Ваўпянскага вадасховішча недалёка, усяго з нейкі дзесятак кіламетраў. На машыне ­­ гэта не адлегласць.

С. ЗВЯРОВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: