Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Касавіца ў поўным разгары

Касавіца ў поўным разгары28 мая 2014 — 10:00

Гаспадаркі раёна вядуць касьбу траў першага ўкосу. Частыя майскія дажджы і цёплае надвор’е паспрыялі добраму росту і выспяванню апошніх. Па дадзеных райсельгасхарчу за 26 мая, з неабходных 11 889 гектараў у раёне скошана 3 383 гектары траў першага ўкосу. Гэта складае 28 працэнтаў ад запланаванага.

Найбольш актыўнымі тэмпамі касавіцу вядуць механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна». На названы дзень тут было скошана 933 гектары сенажацяў, што складае 49 працэнтаў ад плана.

Паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі механізатары філіяла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», ЗАТ «Гудзевічы» і РУСП «Мастаўчанка». За дзень тут скошваюць па 134, 90 і 73 гектары сенажацяў адпаведна. 

Н. ШЭЎЧЫК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио