Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМестное управление и самоуправлениеНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Карысны падарунак атрымалі мастоўскія вучні

Карысны падарунак атрымалі мастоўскія вучні01 сентября 2018 — 16:18

Ужо стала традыцыяй да прыгожых свят дарыць падарункі дзецям. Вось і першага верасня бягучага года не стала выключэннем. Мастоўскія вучні атрымалі новы Цэнтр дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі.

У вучэбнай праграмме 10-11 класаў ёсць асаблівы навучальны прадмет “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка”, які рыхтуе дзяўчынак да аказання першай медыцынскай дапамогі, а хлопчыкаў робіць сапраўднымі мужчынамі. Менавіта ён дае тыя веды, якія знаходзяць сваё практычнае прымяненне ў паўсядзённым жыцці.

У святочных абставінах першага верасня быў адкрыты Цэнтр дапрызыўнай і медыцынская падрыхтоўкі. На яго адкрыцці прысутнічалі старшыня райвыканкама Ю.М. Валяваты, выконваючы абавязкі ваеннага камісара  А.Л. Брычыкаў, ветэран адукацыі, былы настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі сярэдняй школы №5 г. Масты А.А. Місюк. Экскурсію для гасцей правяла дырэктар школы Т.Ф. Лягеза.

Знаходзіцца гэты цэнтр на тэрыторыі пятай школы, але тут будуць праходзіць заняткі і для вучняў іншых гарадскіх школ. Таксама разглядаецца пытанне і аб падвозе вучняў з селькіх населенных пунктаў.

За летнія месяцы шмат чаго зроблена: праведзены рамонтыя работы, набылі неабходную мэблю, а таксама тэлевізар, кампьютары, вінтоўкі. Трэба адзначыць, што аб развіцці фізічных здольнасцей вучняў таксама падумалі. Акрамя вучэбных класаў і непасрэдна ціра для стральбы з вінтовак, тут есць і трэнажорная зала. Пытанні бяспекі дзяцей на занятках прадуманы да дробязей: вучэбныя вінтоўкі знаходзяцца ў асобным памяшканні, за жалезнымі дзвярыма ў металічным сейфе, а у ціры – мішэні з абмежавальнікамі для вылету куль.  

Пасля адкрыцця Цэнтра праверыць новыя вінтоўкі на якасць, а свае здольнасць на меткасць змаглі госці мерапрыемства.

І.Бочко

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио