Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизнь

Карысны адпачынак

Карысны адпачынак24 января 2017 — 09:00

Як захаваць здароўе? Як загартаваць свой арганізм? Як агранізаваць адпачынак для дзяцей, каб ён быў цікавым і карысным? На ўсе гэтыя пытанні педагогі ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” знайшлі адзін адказ: правесці Дзень здароўя! 

 

 

Дзень здароўя, які прайшоў 14 студзеня, быў прысвечаны Сусветнаму дню снегу, і сабраў усіх пад дэвізам :“Хочаш быць здаровым – будзь ім!”.

 


Свята пачалося з вялікага старту на мілявіцкай лыжні, які даў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Я. В. Яўсейчык. Удзельнікамі лыжнай гонкі сталі не толькі навучэнцы, але і педагогі. Хутка вызначыліся і пераможцы: Юрый Дубатоўка, Уладзіслаў Галавач і Ілона Заяц.

 


Настрой быў святочны. Нягледзячы на тое, што на шляху сустракаліся перашкоды (снег наліпаў на лыжы), з розных бакоў лыжнай трасы чуліся смех і жарты, якімі ўдзельнікі спаборніцтваў стараліся падбадзёрыць адзін аднаго.

 


Настаўніца пачатковых класаў Т.М. Галавач прапанавала паўдзельнічаць у конкурсе снежных скульптур “Зіма-чараўніца”, дзе кожны змог прадэманстраваць свае фантастычныя ідэі ў вырабе незвычайных фігур- вобразаў. Была пабудавана снежная крэпасць, ля сцен якой стаялі вясёлыя снегавікі, добрыя чараўніцы, казачныя жывёлы і снежныя шары неверагоднай велічыні.
Спаборніцтвамі і гульнямі на школьнай пляцоўцы свята не скончылася. Кожнаму хацелася як мага надалей захаваць гэта пачуццё радасці, бадзёрасці і свабоды ад сустрэчы са снегам, ветрам і чыстым паветрам. І таму многія навучэнцы паспяшаліся скарыстацца паслугамі ўстановы адукацыі, і ў школьным пункце пракату выбралі лыжы не толькі для сябе, але і для сваіх бацькоў, каб разам правесці выхадныя дні.

 

Л. Кіслая,
намеснік дырэктара
па ВР ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны
комплекс дзіцячы cад – сярэдняя школа»


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио