Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Канцэрт на рабочым месцы

Канцэрт на рабочым месцы27 февраля 2016 — 10:00

 Такі незвычайны  падарунак  мужчынам працаўнікам СВК “Азяранскі”  да Дня абаронцаў Айчыны падрыхтавалі   мясцовыя  артысты Ірына Шалястовіч, Галіна Шалястовіч і Людміла Васілеўская. Людміла Паўлаўна, як намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце, з”явілася ініцыятарам гэтага канцэрта.

Артысты  арганізавалі ў  гэты дзень аж чатыры  невялікія канцэрты.    З баянам, песнямі і словамі шчырых пажаданняў мужчынам  яны выступілі  ў Вялікіх Азёрках, на мехдварах у Букштава, Курылавічах і Мілявічах. Мабільныя канцэрт  змаглі паглядзець і паслухаць больш за пяцьдзясят працаўнікоў СВК “Азяранскі”.

 Як прызналася загадчыца сельскага клуба “Азёркі” Ірына Шалястовіч,  для мужчын канцэрт проста на рабочым месцы аказаўся прыемнай нечаканасцю. Яны віталі артыстаў  апладысментамі, а па заканчэнні выступлення шчыра дзякавалі артыстам за  святочны настрой на цэлы дзень.

На свята Восьмага сакавіка  работнікі  Азёркаўскага клуба  мяркуюць  арганізаваць  канцэрты на рабочых   месцах і  для працаўніц СВК “Азяранскі” і выступіць  на жывёлагадоўчых фермах і комплексах.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио