Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Канцэрт для мілых працаўніц

Канцэрт для мілых працаўніц12 марта 2016 — 10:00

На свята Восьмага сакавіка   жанчынам  мужчыны дораць мноства кветак.  Для любой дамы, незалежна ад узросту, такі падарунак заўсёды жаданы.   А работнікі сельскага клуба “Азёркі” вырашылі падарыць песні. І не прагадалі. Шэсць канцэртаў яны арганізавалі проста на рабочых  месцах: жывёлагадоўчых комплексах і фермах  у Вялікіх Азёрках, Курылавічах, Букштава, Мілявічах, Нацкава і Лабзова. Ладзіць на святы  канцэрты для гледачоў  на рабочых месцах для азёркаўскіх работнікаў культуры стала добрай традыцыяй.

Са святатам Восьмага сакавіка  жанчын-жывёлаводаў павіншавалі і пажадалі ім  усяго найлепшага старшыня СВК “Азяранскі” Ігар Віктаравіч Шышлоўскі,  намеснік па ідэалагічнай рабоце Людміла Паўлаўна Васілеўская, галоўны  заатэхнік Ганна Паўлаўна Галаўко.

 Галіна Антонаўна Шалястовіч і  Ірына Мікалаеўна Шалястовіч падарылі мілым працаўніцам прыгожыя лірычныя песні пра жанчын, каханне і вясну, стварыўшы гэтым самым святочны настрой на цэлы дзень. Удзячныя слухачы не толькі слухалі, але і з задавальненнем падпявалі  мясцовым артыстам.  А работніцы ферм Алена Аркадзьеўна Чудзілоўская і  Алена Уладзіміраўна Боцька  самыя  праспявалі некалькі песень.                           Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: