Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Каму тую, а каму самшыт

Каму тую, а каму самшыт27 марта 2013 — 10:00

Работнікі Мастоўскага лясніцтва  дапамагаюць жыхарам горада і раёна ўпрыгожваць свае падворкі і палісаднікі. Кожны жадаючы можа набыць у лясніцтве для сваіх патрэб  экзатычныя  заморскія кустарнікі. З гэтай мэтай на тэрыторыі лясніцтва пабудавана цяпліца,  плошча якой васемнаццаць квадратных метраў, і гадавальнік для  вырошчвання саджанцаў. 

Сёлета тут вырошчваюцца для патрэб насельніцтва   некалькі відаў туі, ядлоўцу, лісцевы барбарыс, вейгела, фарзіцыя, кізільнік, самшыт, спірэя—усяго каля тысячы саджанцаў, і ўсе яны, як мяркуе памочнік ляснічага Святлана Чаславаўна  Тамашэвіч, паспяхова раскупяцца жыхарамі раёна. Каштуе адзін саджанец 30 тысяч рублёў.  С.Ч. Тамашэвіч і А.І. Жвірбля  навучыліся размнажаць заморскія расліны метадам чаранкавання.

  Хутка наступіць спрыяльны перыяд для пасадкі гэтых кустарнікаў на сваіх участках. Работнікі лясніцтва запрашаюць жадаючых за зялёнымі пакупкамі.

 І яшчэ яны з нецярпеннем чакаюць, калі зацвіце фарзіцыя. Гэта самы ранні кустарнік, які цвіце  прыгожымі кветкамі.  Сёлета з-за халадоў фарзіцыя  прыпазнілася парадаваць нас сваёй прыгажосцю.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: