Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Каму Чырвоную Шапачку, а каму Чабурашку

01 декабря 2010 — 10:00

З сярэдзіны  лістапада ў магазінах райцэнтра  пачалі гандляваць навагодняй атрыбутыкай—ёлачнымі ўпрыгожваннямі і самымі ёлкамі. У паветры адчуваецца подых навагодняга свята. Міжволі і сам пачынаеш настройвацца на святочны лад, некуды бясследна знікаюць восеньскія сум і хандра.

Навагодні настрой найбольш адчуваецца ў магазіне “Дзіцячы свет”. Вітрыны зіхацяць ад рознакаляровых шарыкаў і гірляндаў.У гандлёвай зале сціпла выстраіліся ёлкі, адна прыгажэйшая за другую. Праўда, не вясёлы Дзед Мароз, а чамусьці замежны сімпатычны Санта Клаус вітае хлопчыкаў і дзяўчынак.

Маленькіх жа пакупнікоў найбольш радуюць і прывабліваюць прыгожыя карнавальныя касцюмы: розныя звераняты і казачныя персанажы—усяго іх  завезена ў магазін 204 штукі. Нягледзячы, што на двары яшчэ  толькі лістапад, ужо прададзена больш за дваццаць карнавальных касцюмаў. Аб гэтым паведаміла загадчыца магазіна “Дзіцячы свет” Ганна Вікенцьеўна Кучун. Цана на карнавальныя касцюмы засталася на  ўзроўні мінулагодняй. Гэты факт асабліва  задавальняе і радуе  бацькоў.

                                                     Я.ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио