Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Каманда юных спартсменаў Мастоўшчыны рыхтуецца да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі

Каманда юных спартсменаў Мастоўшчыны рыхтуецца да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі16 февраля 2021 — 10:45

Імя Марыі Касазубавай вядома не толькі ў ваколіцах Дубна. Яе ведаюць у раёне, вобласці і нават у рэспубліцы. За сем год працы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” адбылося сталенне маладога настаўніка фізічнай культуры і здароўя.

Таленавіты педагог, пераступіўшы парог школы ў 2013 годзе, хутка аб’яднала вакол сябе няўрымслівых, актыўных, дапытлівых юнакоў і дзяўчат. Настаўніца не шкадавала часу, каб з раніцы да позняга вечара праводзіць спартыўныя гульні, спаборніцтвы, трэніроўкі, турніры, секцыі і аб’яднанні па інтарэсах.

І перамога не заставіла сябе чакаць. Створаныя ўмовы для выяўлення здольнасцей і раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей навучэнцаў  даюць станоўчыя вынікі.  

Перамогі не расслабляюць настаўніка, яны акрыляюць на новыя дасягненні і поспехі.

Сёлета Марыя Аляксандраўна ўзначаліла каманду навучэнцаў Мастоўшчыны ў падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. З 8 па 20 лютага навучэнцы Дубненскай школы Дар’я Табала, Паліна Тамукевіч і Вікторыя Мялешка і Роберт Эйсмант з Гудзевічскай школы знаходзяцца на вучэбна-трэніровачных зборах, якія праходзяць у г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 імя акадэміка Е.Ф.Карскага”.

Мы верым у нашых навучэнцаў і жадаем  нашай камандзе і іх трэнеру Марыі Аляксандраўне Касазубавай спартыўнага азарту, вытрымкі, сілы волі, вынослівасці і неймавернай працаздольнасці ў дасягненні пастаўленай мэты!

 

Лілія Пусь,

дырэктар Дубненскай сярэдняй школы                      


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио