Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Калядны вечар у Вялікіх Азёрках

Калядны вечар у Вялікіх Азёрках10 января 2017 — 14:59

 

      Сёмага-восьмага студзеня  жыхары  Вялікіх Азёрак шчодрымі падарункамі сустракалі  ў сваіх дамах калядоўшчыкаў, у ролі якіх выступілі   работнікі культуры Галіна Шалястовіч, Ірына Шалястовіч, а таксама мясцовыя артысты  Юлія Майсюк, Крысціна Тур, Сяргей Ткачэнка і Даніла Шалястовіч.

 

    Абрад калядавання ў Вялікіх  Азёрках ужо  стаў добрай традыцыяй.А на  гэты раз   калядоўшчыкам і прырода паспрыяла. Марозны вечар, бялюткі снег, яркі  месяц і мноства  зорак на цёмным небе -- прырода, як і людзі,  радавалася нараджэнню  Хрыста і  спрыяла святочнаму настрою, настройвала  ўсіх сяльчан на  дабрыню, міласэрнасць, спагаду і любоў да бліжняга.

 

   Настрой  сапраўды быў святочны: песні,   пажаданні шчасця, здароўя і прыбытку кожнай хаце і  кожнаму гаспадару. “Дзе Каза ходзіць, там шчасце родзіць”, -- спявалі калядоўшчыкі. На гэты раз Каза, ролю якой  выдатна выканаў Сяргей Ткачэнка, была шчодрай  на  шчырыя пажаданні. А гаспадары , куды яна завітвала, не менш шчодра  частавалі  калядоўшчыкаў  рознымі прысмакамі.Калядны вечар у Вялікіх Азёрках  удаўся на славу!

 

            Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио