Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

Калядны фэст прайшоў у Лідскім замку

Калядны фэст прайшоў у Лідскім замку15 января 2017 — 11:14
Традыцыйнае раённае свята «Калядны фэст у Лідскім замку». падарыў землякам і гасцям горада Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.


 

Лідчане ўдзельнічалі ў аўтэнтычным абрадзе «Ішла Каляда калядуючы», танцавалі побытавыя танцы, гулялі ў народныя гульні, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды вакол прыгажуні-ёлачкі ды частаваліся гарачай юшкай. Асабліва радаваліся дзеці. 


 

Аматары тэатральнага мастацтва з задавальненнем паглядзелі літаратурна-музычную кампазіцыю  «Святло каляднай зоркі» Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра і спектакль «Цар Ірад» тэатра-студыі «Батлейка» аддзела ремёстваў і традыцыйнай культуры. Цёпла прымалі лідчане творчыя калектывы Лідчыны ды гасцей - ансамбль песні і танца “Сольчане” Цэнтра культуры г. Шальчынінкай Літоўскай Рэспублікі. 
 
 
 
Свята ўдарося. А сапраўды чароўнае зімовае надвор’е ды атачэнне – старажытныя муры Лідскага замка – надалі фэсту асаблівы каларыт. 
 
 
 
Фото Вікторыі РУСІЛЕВІЧ
Ала БІБІКАВА

 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: