Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Калядная і навагодняя палітра

Калядная і навагодняя палітра01 декабря 2014 — 10:00

 У магазінах ужо пачалі гандляваць навагодняй атрыбутыкай, і адразу восеньская хандра  ў большасці з нас змянілася прадчуваннем  цудаў, без якіх  не бывае Новага года і Каляд.

Калі не цуды, дык абавязкова доб­ры настрой абяцаюць падараваць юным пакупнікам і іх бацькам прадаўцы  магазіна “Дзіцячы свет”. На навагоднія святы, каб было весялей,  прынята апранацца ў  маскарадныя касцюмы. Вядома, калі мама чалавек з творчай фантазіяй і ўмелымі рукамі, навагодні касцюм для свайго сына ці дачкі яна можа пашыць сама. Тым, у каго не хапае фантазіі, часу і цярпення, на дапамогу прыходзіць магазін “Дзіцячы свет”.

 -- У продаж ужо паступілі прыгожыя навагоднія касцюмы: зайчыкі, лісічкі, тыгры і, вядома ж, сімвал надыходзячага года ­ Каза.­­ Усяго карнавальных касцюмаў завезлі  каля  50 штук. У сярэднім  цана аднаго  ­­150 тысяч рублёў. Шырокі выбар у магазіне таксама і ёлачных упрыгожванняў, -- ­­ з задавальненнем рэкламіруюць  навагоднюю прадукцыю прадаўцы Алена Іванаўна Валковіч  і Вольга Канстанцінаўна Янкоўская, перапрануўшыся, каб падняць  настрой пакупнікам і сабе таксама,  у касцюмы Дзеда Мороза і Снягурачкі.

  Нечаканай сведкай перадсвяточнай мітусні ў магазіне стала і вучаніца трэцяй гарадской школы Марта Богдзель. Дзяўчынка  ахвотна змяніла школьнае форменнае адзенне на  святочнае навагодняе. Усе пакупнікі, якія аказаліся ў  гэты момант у магазіне,  не маглі не  ўсміхнуцца. А некаторыя з іх  зрабілі пакупкі да свята. Восеньская хандра  паступова адступіла.          

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота В. ДЗЕГЕЛЕВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: