Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Калекцыя керамічнага посуду на выставе ў Мастах

Калекцыя керамічнага посуду на выставе ў Мастах27 марта 2017 — 16:37

 

З 28 сакавіка па 11 красавіка ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з калекцыяй керамічнага посуду ганчароў Андрэя і Анастасіі Герасімовічаў, якія ўпершыню выстаўляюцца ў нашым горадзе.


Вырабы майстрой – а гэта кубкі, талеркі, збанкі – выкананы ў традыцыйным беларускім стылі, звонку пакрыты воскам і ўпрыгожаны раслінным арнаментам: рознымі зёлкамі, кветачкамі і каласкамі.


Тыя рэчы, якія камусьці спадабаюцца і моцна западуць ў душу, можна будзе набыць.


Дарэчы, здаўна лічылася, што вырабы з керамікі здольны да энергетычнага абмену – прымаючы ў сябе негатыўны зарад, яны вяртаюць пазітыў.


Не сакрэт, што керамічны посуд надае прыгатаваным стравам свой непаўторны смак, водар і нават, калі можна так сказаць, свой характар. Ежа, прыгатаваная ў такім посудзе, атрымліваецца мяккай і вытанчанай – гэта вартасці даўнейшай беларускай кухні. Той, хто прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, ведае, што кераміка – гэта экалагічна чысты матэрыял, таму гатаваць у ім можна абсалютна бяспечна для здароўя.


Акрамя таго, керамічны посуд захоўвае смакавыя і карысныя ўласцівасці прадуктаў. І ўсё дзякуючы таму, што ежа ў посудзе з керамікі не варыцца, а тушыцца сярод гарачых тоўстых сценак.


У  дні работы выстаўкі ўваходны білет для дзяцей – 75 капеяк, для дарослых – 1 рубель 50 капеяк.

Н. СВЯТЛОВА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: