Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбществоНаука и образованиеДень белорусской письменности

"Каласавіны". Экспазіцыю да 60-годдзя мемарыяльнага музея Коласа адкрылі на Дні беларускага пісьменства

'Каласавіны'. Экспазіцыю да 60-годдзя мемарыяльнага музея Коласа адкрылі на Дні беларускага пісьменства31 августа 2019 — 16:52
Дакрануцца да гісторыі музейнай дзейнасці Якуба Коласа жыхары Слонімшчыны і госці свята змаглі, наведаўшы выставачную экспазіцыю, прысвечаную 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемерыяльнага музея Якуба Коласа, якая адкрылася 31 жніўня ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
 
1C9A4608.JPG
 
Увазе гледачоў на выстаўцы прадстаўлены матэрыялы, якія рэпрэзентуюць гісторыю музея Якуба Коласа, цікавыя факты, дзейнасць музея і яго філіялаў у розныя гады, прыгожыя, яркія фотаздымкі. Акрамя гэтага, экспазіцыю дапаўняюць вядомыя цытаты песняра, змешчаныя на яркіх ралапах.
 
Таксама на выставе можна пабачыць зборнікі матэрыялаў з навуковых канферэнцый “Каласавіны” розных гадоў, у якіх сабраны цікавыя матэырялы.
 
Варта адзначыць, што выстава сапраўды ўдалася, аб чым сведчаць, у першую чаргу, зацікаўленыя твары людзей, прысутных на экспазіцыі, якая, дарэчы, будзе дзейнічаць і 1 верасня.
 
1C9A4610.JPG1C9A4614.JPG1C9A4616.JPG1C9A4634.JPG1C9A4626.JPG1C9A4636.JPG

 

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио