Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Калі збываюцца мары...

Калі збываюцца мары...29 апреля 2013 — 10:00

Жыццё наша складаецца з маленькіх і вялікіх выпадковасцей і, бывае, маленькія  прадвызначаюць увесь далейшы лёс чалавека. Рэгіна Іванаўна Дравіца, сёння намеснік дырэктара Азёркаўскай сярэдняй школы па выхаваўчай рабоце, у свой час магла  застацца працаваць у Мінску. Але яе,  як лепшую выпускніцу, запрасіў у школу на пасаду старшай піянерважатай тагачасны дырэктар Азёркаўскай школы Міхаіл Іванавіч Пась. Вярнулася ў родную школу і засталася вернай ёй  на цэлых трыццаць тры гады -- такі сёння педагагічны стаж  Рэгіны Іванаўны. І трэба было так стацца, што ў роднай школе  малады педагог сустрэла сваё каханне і жаночае шчасце ў асобе Ігара Мікалаевіча Дравіцы.

—Напэўна, інакш і быць не магло. Мы, вясковыя дзяўчаты, яшчэ будучы школьніцамі,  пагалоўна марылі стаць настаўнікамі ці ўрачамі, хлопцы— аграномамі ці інжынерамі. Магчыма, таму што  аб іншых прафесіях і спецыяльнасцях мы тады мелі смутнае ўяўленне і, тым не менш, я ні разу не пашкадавала, што стала настаўніцай, — пераканана сёння Р. І. Дравіца. —Цяпер у нашай сям’і ўжо цэлая дынастыя педагогаў — восем чалавек. Пачыналася яна з нашых бацькоў, а працягваюць —   дзеці і  ўнукі, — шчыра радуецца  Рэгіна Іванаўна.  

 Свайго бацьку Івана  Ігнатавіча  Рэгіна Іванаўна не памятае, ён памёр, калі дзяўчынцы не было і пяці гадоў. Але яго да гэтага часу памятаюць старэйшыя жыхары Букштава, дзе ён у свой час настаўнічаў. Дачцы, напэўна, ад бацькі перадаўся ў спадчыну педагагічны талент.  Школьная ж  выкладчыца нямецкай мовы Яўгенія Канстанцінаўна Шкуда здолела разгледзець у Рэгіны здольнасць да вывучэння нямецкай мовы і парэкамендавала дзяўчыне паступаць  у інстытут замежных моў.  

   Гонар і хвала таму настаўніку, хто паўтарыў сябе ў вучнях, якія будуць працягваць яго справу.       А яшчэ лепш, калі яны ў сваіх поспехах змогуць пераўзысці  свайго настаўніка.  Выпускнікі Азёркаўскай школы -- Ірына Філіпчык, Марына Траян, Вольга Духцік і Алёна Блажэвіч --  з замежнай мовай звязалі сваё жыццё, яны —  радасць і гонар Рэгіны Іванаўны. 

  На ўроках нямецкай мовы  яна ўсім сваім вучням імкнецца даць трывалыя веды. Найбольш здольныя і працавітыя неаднаразова станавіліся  прызёрамі раённых      алімпіяд і конкурсаў рознага ўзроўню.   Як намеснік дырэктара,  Рэгіна Іванаўна  імкнецца стварыць  у школе ўмовы для выхавання  гарманічнай асобы. Яна вучыць рабят любіць і паважаць  нацыянальныя традыцыі свайго народа, з пачуццём нацыянальнага гонару  адносіцца да культурнай спадчыны, разуменню свайго месца ў грамадстве, каб вучні вырасталі патрыётамі і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. За педага-гічнае майстэрства і прафесіяналізм, арганізатарскія ўменні і навыкі Рэгіна Іванаўна Дравіца ўзнагароджана граматамі аддзела адукацыі Мастоў-скага райвыканкама, Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і Гродзенскага аблвыканкама.

Па традыцыі,  якая  фарміравалася гадамі, нас-таўнік і, асабліва вясковы, заўсёды быў і ёсць у цэнтры грамадскага жыцця. Акрамя вучэбнага працэсу, ён у вёсцы  адказваў і адказвае шмат за што: выбіраецца членам шматлікіх камісій, нават, бывае, за санітарны стан і парадак у вёсцы даво-дзіцца “змагацца”. Грамадскай работай звычайна “нагружаюць” людзей ініцыятыўных.  Рэгіна Іванаўна — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй,  за якую б справу ні бралася, стараецца выканаць яе акуратна, з поў-най аддачай. З 1996 года яна -- нязменны старшыня Азёркаўскай участковай выбарчай камісіі і паспяхова спраўляецца  са сваімі  абавязкамі, з’яўляецца членам   ГА “Белая Русь”.

Нядаўна Р.І. Дравіца ўдзельнічала ў раённым конкурсе “Жанчына года”, прадстаўлялася ў самай прыгожай і добрай намінацыі “За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне”.  Рэгіна Іванаўна -- цікавая творчая асоба, сама распрацоўвае і піша сцэнарыі да школьных мерапрыемстваў. Калі  прыходзіць творчае натхненне, на паперу кладуцца вершаваныя радкі. 

  І яшчэ яна вялікі аматар кветак. Іх рознакаляровая палітра  радуе вока і ў кватэры, і на двары каля дома:  —Я не ведаю той жанчыны, якая была б раўнадушнай да кветак, не марыла б атрымаць у падарунак ад каханага  прыгожы букет. А  самыя нераўнадушныя  вырошчваюць  кветкавую прыгажосць у кватэрах на падаконніках і ў двары на клумбах. Тым больш, што ў апошні час кветкаводы атрымалі  шырокі доступ да многіх экзатычных  і прыгожых заморскіх кветак, якіх раней мы  і ў вочы не бачылі. Хіба можна не любавацца   царыцамі кветак — архідэяй ці ружай? — так проста разважае над  сваімі захапленнямі Рэгіна Іванаўна Дравіца.            

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧФота  з сямейнага архіва  сям”і  ДРАВІЦАЎ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: