Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Хутка экватар жніва

Хутка экватар жніва05 августа 2013 — 10:00

Кожную пагодлівую гадзіну стараюцца выкарыстаць хлебаробы філіяла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».Па даных за 1 жніўня, тут ужо ўбрана і абмалочана 1145 гектараў зерневых і зернебабовых, што складае 43 працэнты да запланаванага. Намалочана 5919 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 51,7 цэнтнера з гектара. У гаспадарцы вядзецца ўборка ячменю і пшаніцы. Абмалочаны першыя гектары трыцікале.

Стараннасцю і адказнымі адносінамі да справы вызначаюцца тыя механізатары, што з раніцы да вечара шчыруюць на хлебнай ніве. Гэта Юрый Міхайлавіч Карповіч, які працуе на «Лексіёне», Дзмітрый Віктаравіч Балабанаў, якому даверылі «Нью-Холанд», і многія іншыя. Адныя з лепшых паказчыкаў у вобласці на сушыльных агрэгатах таксама забяспечваюць работнікі гаспадаркі Павел Іосіфавіч Варанюк і Уладзімір Фёдаравіч Сідаровіч.

Н. БЯЙДУКНа здымку: старанна працуе на «Палессі» камбайнер з «Дубна» Д. А. ЛАМАН. Фота С. МАСТОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио