Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Хто ў лагер, а хто да бабулі

Хто ў лагер, а хто да бабулі04 июня 2014 — 10:00

Вось і дачакаліся мы лета. Школьнікі ўздыхнулі з палёгкай у прадчуванні доўгіх канікул, калі не трэба вучыць урокі. А іх бацькі ў задуменнасці: як зрабіць і арганізаваць, каб доўгія летнія канікулы прайшлі для дзяцей з карысцю, без траўмаў і балячак? У гэтым  зацікаўлены настаўнікі школ і работнікі  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  Усяго падчас летніх канікул у нашым раёне плануецца аздаравіць 1086 дзяцей. Сваімі меркаваннямі аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у час летніх канікул падзялілася галоўны спецыяліст аддзела Вольга Міхайлаўна Нівяртовіч:

—Чатырнаццатага чэрвеня пачнецца першая змена, а пятага ліпеня другая -- у лагеры “Нёман”. Працягласць кожнай змены -- васемнаццаць дзён. Кошт пуцёўкі  для бацькоў вагаецца ў залежнасці ад узросту дзіцяці ад 940  тысяч да мільёна  63 тысяч  рублёў. Варта зазначыць, што гэта толькі прыкладна палова ад рэальнага яе кошту, астатняя аплачваецца за  сродкі дзяржавы.

  У раёне практычна пры кожнай школе ў чэрвені будуць дзейнічаць аздараўленчыя  лагеры з дзённым знахо-джаннем дзяцей. Працягласць знаходжання  ў іх васемнаццаць дзён. Плануецца, што  ў іх адпачнуць 630 хлопчыкаў і дзяўчынак.

   Пасля працяглага перапынку аднавілася  дзейнасць лагераў працы і  адпачынку для старшакласнікаў. Дарослыя, хто вучыўся ў школе ў савецкі перыяд, добра памятаюць такія лагеры, дзе не толькі адпачывалі, але і працавалі. Сёлета дзейнасць такіх лагераў будзе арганізавана пры падтрымцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Яны будуць працаваць пры  гімназіі №1, СШ №2  г. Масты, Правамастоўскай і Лунненскай сярэдніх школах. У такіх лагерах 61 старшакласнік  зможа не толькі адпачыць, але і зарабіць грошы на свае патрэбы.   Лагеры працы і адпачынку пачнуць работу з 11 чэрвеня, змена ў іх працягнецца васемнаццаць дзён.

   Вялікай папулярнасцю ў рабят карыстаюцца профільныя лагеры. Пры падтрымцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  для вучняў гімназіі №1 і СШ №2 г. Масты   з чацвёртага і чатырнаццатага чэрвеня будзе дзейнічаць палатачны  лагер “Агняборца” абаронна-спартыўнага накірунку. Яшчэ арганізаваны  лагеры гістарычнага, патрыятычнага, спартыўна-аздараўленчага накірункаў. У Пацавічах будзе дзейнічаць лагер “Навука”  для адораных дзяцей і тых, хто цікавіцца рознымі навукамі: першая змена   пачнецца чацвёртага чэрвеня і бу-дзе фізіка-матэматычнай, а другая -- з шаснаццатага чэрвеня  гуманітарнага накірунку. Усяго ў профільных лагерах адпачнуць летам 190 школьнікаў.

   Кожны выбірае адпачынак  для свайго дзіцяці па свайму густу і кашальку: хто  адпраўляе яго  ў лагер, нехта --  на ўлонне вясковай цішыні ў госці да бабуляў і дзядуляў.

Усё больш рабят разам з бацькамі летам адпачываюць і за мяжой. Нам, дарослым, трэба паклапаціцца аб тым, каб першага верасня нашы дзеці жывымі і здаровымі,  з добрымі  ўражаннямі і настроем селі за школьныя парты.              Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: