Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и история73-годовщина Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Хроніка палаючай вёскі

Хроніка палаючай вёскі23 марта 2018 — 13:47

 

Вялікая Айчынная вайна - гэта велізарная душэўная рана ў чалавечых сэрцах. Памяць аб вайне... Яе не сцерці з гадамі... Яна вечная і нятленная…

Любіць сваю Радзіму, памятаць пра яе гераічнае мінулае і рабіць усё для яе светлай будучыні – вось чаму мы вучым дзяцей у школе. Без мінулага няма і будучага. І пакуль будзе жывая людская памяць – ні войны, ні іх ўрокі не павінны паўтарыцца.

22 сакавіка гэтага года спаўняецца 75 год з дня трагічнай гібелі жыхароў Хатыні. Гэтай журботнай даце – Дню Памяці ахвяр Хатыні – быў прысвечаны урок памяці «Хроніка палаючай вёскі». Мы прыклалі нямала намаганняў, каб гэтае  мерапрыемства назаўжды запала ў дзіцячыя душы і не пакінула абыякавымі да трагедыі, якая адбылася, дзіцячыя сэрцы.

Кампазіцыя з выявай Вечнага агню, чырвоныя гваздзікі і дзіцячыя рукі, што цягнуцца да неба, хатынскія званы – усё гэта стварала трагічны вобраз вёскі, спаленай фашыстамі ў той памятны сакавіцкі дзень 1943 года.

У вершах і песнях вучні змаглі перадаць трагедыю, якая адбылася ў маленькай беларускай вёсачцы. Сумная музыка, журботныя словы дзяцей пра Хатынь, пранізваючыя душу:

У лясной глушы, пад небам сінім,

Над попелам вёскі былой

Звоняць званы Хатыні,-

Журботныя званы...

Хвіліна маўчання... Дзеці са схіленымі галовамі і запаленымі

свечкамі... Званы Хатыні... І словы: «Няхай ніколі больш такое не паўторыцца!». Бо Хатынь – трагічны сімвал, які ўвасобіў у сабе боль і смутак аб дзясятках спаленых беларускіх вёсак. Ад дзіцячых слоў ледзяніла душу і станавілася холадна.

Мерапрыемства скончылася, усе выходзілі з пачуццём смутку і жалобы  на

сэрцы.

Хай вечна будзе мір і шчасце на Зямлі!

 

Н. Якубец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио