Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМостовский крайНаш край

Храм-помнік, храм-напамін

Храм-помнік, храм-напамін28 ноября 2011 — 10:00

Усё наша  жыццё – гэта спалучэнне    рэшткаў  мінулага  і непасрэдна сучаснага, якое ўзрастае на аснове гэтых рэшткаў. Нешта ўзнікае, паступова становіцца звычайным. За мітуслівым  жыццём на многія рэчы мы перастаем  звяртаць увагу, але пра  адвечнае і  духоўнае нам бесперапынна нагадваюць  храмы.

Свята-Мікалаеўская царква  в.Дубна   ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Апошнія некалькі месяцаў служэнні ў храме  праходзілі   не  ў цэнтральнай частцы, а ў правым  прастоле,  бо  ў гэты час  у  алтарнай частцы храма  вяліся  работы па  рамонту  інтэр’ера і аднаўленню фрэскавага роспісу. Работы праводзіліся з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і выконваліся  будаўнікамі  Гродзенскай епархіі.  За перыяд рамонту першы раз  сур’ёзна   адрамантаваны алтар, клірас, прыведзена ў парадак тэрыторыя храма, хутка пачнуцца работы па  рэстаўрацыі і шкленню аконных блокаў. Па словах настаяцеля,  пратаіерэя  Мікалая (Гляда),   не адбываліся б гэтыя змены, каб не дапамога  прыхаджан,  мясцовых жыхароў,   фермерскай гаспадаркі “Гарызонт”,  філіяла “Мастоўскі кумпячок”  і ААТ “Гроднахлебапрадукт”, а таксама  падтрымкі  раённых  і  мясцовых  улад.

У гэтыя дні прыхаджане клапатліва прыбіраюць храм пасля рамонту.Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб аднавіць яго. І работы працягваюцца. На даху вакол галоўнага купала ўзведзены  будаўнічыя лясы, каб адрамантаваць яго.

Прыхаджане храма заўсёды  памінаюць продкаў перад святам Сабора  Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сілаў Бесцялесных. А гэта яшчэ адна добрая традыцыя, пакінутая нашчадкам, якая заўсёды будзе  падтрымліваць сувязь  паміж зямным і нябесным.

Т. МАРЦІНОЎСКАЯ,ст.навуковы супрацоўнік УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”

На фотаздымках: прыхаджане прыбіраюць храм пасля рамонту; у час рамонтных  работ.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: