Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжь

Хлопец на ўсе сто!

28 июля 2011 — 10:00

Павел Лісай, выпускнік ліцэя №1 г. Гродна, а да гэтага вучань Мікелеўшчынскай  школы, на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы атрымаў максімальны вынік— сто балаў. Працягваць вучобу ён будзе ў Маскве.

Здольнасці і цікавасць да матэматыкі ў юнака ад прыроды, не займаць яму і працаздольнасці. Настаўніцы матэтыкі  Мікелеўшчынскай школы Але Міхайлаўне Галабурда, а пазней выкладчыкам ліцэя засталося толькі іх паглыбляць і развіваць. Яшчэ з восьмага класа Павел пастаянна ўдзельнічаў у алімпіядах па матэматыцы рознага ўзроўню і  неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам.  Сёлета ён дайшоў да рэспубліканскага этапу, прызавога месца не заняў, затое вопыт набыў вялікі. 

Працаздольнасць у хлопца ад сямейнага выхавання, дзе Паўла і яго брата Аляксея бацькі Іван Іосіфавіч і Наталля Леанідаўна вучылі ўсяго дабівацца сваім розумам і працай. Абодва сыны апраўдалі надзеі бацькоў. Старэйшы Аляксей зараз паспяхова закончыў чацвёрты курс Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

На рэпетыцыйным тэсціраванні  па матэматыцы Павел першы раз набраў   92 балы а другі —96. І на апошнім рашаючым этапе ўсе  матэматычныя задачы  юнаку пакарыліся даволі лёгка. Пасля праверкі  заданняў нават застаўся нявыкарыстаны час. З аўдыторыі Павел выходзіў не апошнім. Праўда, будучым абітурыентам у час такіх сур’ёзных выпрабаванняў хлопец  раіць не спяшацца, а лепш лішні раз усё пераправерыць.

Таленавіты чалавек — таленавіты ў многім. Добры вынік у Паўла і па беларускай мове—89 балаў, крыху менш па фізіцы—58.Як і большасць равеснікаў- хлопцаў, Павел нераўнадушны да спорту. Ён з задавальненнем гуляе ў футбол і займаецца лёгкай атлетыкай. Заняткі спортам  дапамагаюць юнаку быць вынослівым і моцным.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: Павел ЛІСАЙ -- вучань Мікелеўшчынскай школы і выпускнік ліцэя №1  г. Гродна.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио