Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Хай заморскія расліны ўпрыгожаць нашы двары і сады

Хай заморскія расліны ўпрыгожаць нашы двары і сады13 марта 2014 — 10:00

 Работнікі Мастоўскага лясніцтва  дапамагаюць жыхарам горада і раёна ўпрыгожваць свае падворкі і палісаднікі. Кожны жадаючы можа набыць у лясніцтве  за ўмераную цану для сваіх патрэб  экзатычныя  заморскія  дрэўцы і кустарнікі .

З гэтай мэтай на тэрыторыі лясніцтва пабудавана цяпліца,  плошча якой васямнаццаць квадратных метраў, і гадавальнік для  вырошчвання саджанцаў.  Сёлета тут вырошчваюцца для патрэб насельніцтва   некалькі відаў туі, ядлоўцу, лісцевы барбарыс, вейгела, фарзіцыя, кізільнік, самшыт, спірэя — усяго каля тысячы саджанцаў. І ўсе яны, як мяркуе памочнік ляснічага Святлана Чаславаўна  Тамашэвіч, паспяхова раскупяцца жыхарамі раёна  і будуць радаваць  іх  сваёй прыгажосцю.   Работнікі лясніцтва навучыліся размнажаць заморскія расліны метадам чаранкавання. Каштуе адзін саджанец у межах 40 тысяч рублёў.

  Хутка наступіць спрыяльны перыяд для пасадкі гэтых кустарнікаў на сваіх участках. Работнікі лясніцтва запрашаюць жадаючых за зялёнымі пакупкамі. І яшчэ яны з нецярпеннем чакаюць, калі зацвіце фарзіцыя -- самы ранні кустарнік, які цвіце прыгожымі  жоўтымі кветкамі.                  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ    Фота В. ДЗЕГЕЛЕВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: