Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Хай растуць хвоі на радасць нашчадкам

Хай растуць  хвоі на радасць нашчадкам06 апреля 2015 — 10:00

Паспяхова завяршылася традыцыйная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” ў Пескаўскай школе, якая працягвалася  з 28  сакавіка па 4 красавіка. У мерапрыемствы, звязаныя з аховай лесу, памнаженнем  яго багаццяў, актыўна   ўключыліся члены  школьнага лясніцтва, а гэта амаль усе  старшакласнікі школы.  Аб  гэтым паведаміла рэдакцыі кіраўнік  школьнага лясніцтва Тамара Раманаўна Рагацэвіч.

На працягу тыдня школьнікі  ўдзельнічалі  ў самых разнастайных і цікавых экалагічных мерапрыемствах. Яны  пасадзілі   маладыя хвойкі на плошчы 2,8 гектара, а яшчэ раней  насаджвалі 3 тысячы  двухгадовых  хвоек на ранейшых пасадках, дзе дрэўцы не прыжыліся. Юныя лесаводы правялі акцыю “Мой чысты лес”, у час якой  чысцілі ад смецця бліжэйшы ад школы лес.

З цікавасцю  рабяты ўключыліся  ў ажыццяўленне экалагічнага праекта “Вушастая сава — птушка 2015 года”. Вынік гэтага праекта: вучні змайстравалі і развесілі  ў лесе  шэсць савіных  гнёздаў.  Завяршыўся  “Тыдзень лесу” на лірычнай хвалі. Аматары паэзіі  ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў, прысвечаных лесу.

У канцы красавіка юныя  лесаводы Пескаўскай школы плануюць прыступіць да  закладкі міні-дэндрапарка паблізу школы. Плануецца высадзіць  да 150 саджанцаў.            

 Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: