Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Хай лес заўсёды будзе чыстым!

Хай лес заўсёды будзе чыстым!16 мая 2013 — 10:00

Для юных  лесаводаў Струбніцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы  традыцыйная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” — перыяд актыўных дзеянняў, накіраваных на памнажэнне і ахову  лясных багаццяў.

Як паведаміла кіраўнік школьнага лясніцтва “Абаронцы  лесу”  Тамара Раманаўна Рагацэвіч, сёлета ў рамках традыцыйнай рэспубліканскай  акцыі “Тыдзень лесу” трынаццаць  членаў школьнага лясніцтва наводзілі парадак у мясцовым лесе.  Старшакласнікі ачысцілі   ад бруду і завалаў  30  гектараў лясных угоддзяў і вывезлі на звалку  звыш трох тон  смецця. За гэта рабяты заслужылі падзяку ад  ляснічага  Пескаўскага лясніцтва Юрыя Іосіфавіча Казлоўскага.

  А для выпускнікоў Струбніцкай школы братоў Дзмітрыя і Аляксандра Норыкаў работа ў школьным лясніцтве ў свой час  прадвызначыла далейшы лёс. Яны сталі студэнтамі Мінскага дзяржаўнага  тэхналагічнага ўніверсітэта.  Зараз старэйшы з братоў Дзмітрый ужо працуе  на Гомельшчыне.

  У  бліжэйшых планах юных лесаводаў  —       удзел у пасадцы лясных культур,  які  затрымала  сёлетняя позняя вясна. А напярэдадні школьнікі  з задавальненнем удзельнічалі ў эка-эрудыцыёне, дзе дэманстравалі веды  па правілах аховы лясных угоддзяў, веданні  звяроў, птушак, раслін сваёй мясцовасці. Вучоныя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы далучылі   школьных лесаводаў  да навуковай і даследчай работы. 

Па іх заданню дзесяцікласніцы  Вераніка Саўчук і  Ганна Чарніцкая вывучаюць расліны нашай  мясцовасці, якія занесены ў Чырвоную кнігу.   З дакладам яны  ўжо выступілі на  рэспубліканскай навукова- практычнай канферэнцыі школьнікаў. У планах юных даследчыкаў  -- стварэнне  Чырвонай кнігі  жывёльнага  і  расліннага  свету Мастоўшчыны, матэрыял для  якой  ужо амаль што гатовы.               Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио