Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумЖизнь

«Хацеў, як лепш...”

«Хацеў, як лепш...”14 марта 2013 — 10:00

Якая галоўная праблема ў мужчын перад святам  8 Сакавіка? Правільна: які падарунак выбраць. Каб і спадабаўся, і практычным быў, і не надта дарагім. Ды яшчэ  і пра жонку падумаць трэба, і пра дачку, і пра маці, і пра цешчу…А яшчэ – пра калег-супрацоўніц. З імі цяжэй за ўсё. Паспрабуй усім дагадзіць…Вось і Іван Іванавіч, у якога ў аддзеле дзесяць жанчын рознага ўзросту і характару, за два тыдні да свята стаў ламаць галаву: што б такое падарыць супрацоўніцам?

Жонка параіла купіць кожнай па кветцы – і павіншуеш, і не накладна. Калегі-мужчыны параду жонкі на смех паднялі:

— Навошта ім тая кветка? Пастаіць да вечара – і на сметнік. Жанчыны сёння – народ практычны, ім што-небудзь для дома, для сям’і дарыць трэба. Напрыклад, банку тушонкі. Па цане тое ж, а карысці намнога больш: для ўсёй сям’і вячэру прыгатаваць можна.

Думаў Іван Іванавіч, думаў і вырашыў, што мужчыны маюць рацыю. У ноч з 6 на 7 сакавіка было прынята канчатковае рашэнне: падарыць кожнай з жанчын па дзве банкі свіной тушонкі.

І вось напярэдадні свята Іван Іванавіч, на памяць паўтарыўшы віншавальную прамову пра вясну, каханне і жанчын, дадаў:

—А зараз прыміце невялікія падарункі, якія, упэўнены, спатрэбяцца кожнай з вас. Што называецца, ад чыстага сэрца…І мужчына ўрачыста дастаў з пакета тушонку.   А пасля здзіўлена назіраў, як на тварах жанчын радаснае чаканне змянілася спачатку неразуменнем і разгубленасцю, а затым і непрыхаванай лютасцю.

… Добра, што ў арміі Іван Іванавіч служыў у спецназе і таму паспеў выскачыць за дзверы, перш чым банкі з тушонкай паляцелі яму наўздагон.“Не, напэўна, ніколі мне не зразумець гэтых жанчын, — думаў ён, сядаючы ў аўтамабіль. – Хацеў жа, як лепш…”                    Н.СВЯТЛОВА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: