Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Гучала польская паэзія

02 ноября 2010 — 10:00

Нядаўна  ў сценах пятай гарадской школы гучала польская мова, там праводзіўся раённы конкурс чытальнікаў польскай паэзіі. Ён праводзіўся пад   эгідай аддзела адукацыі райвыканкама і раённай арганізацыі «Саюз палякаў на Беларусі».

  Самай юнай прыхільніцай польскай паэзіі аказалася пяцігадовая выхаванка Лунненкага дзіцячага сада Марыя Сідар, якая па прычыне свайго ўзросту ўдзельнічала па-за праграмай конкурсу. Маша вельмі натхнёна дэкламавала верш і заваявала  спецыяльны  прыз сімпатый гледачоў. Лунненскі дзіцячы сад—адзіны ў раёне, дзе дашкольнікі пад кіраўніцтвам Алены Антонаўны Лунеўскай  на занятках гуртка з задавальненнем  вывучаюць польскую мову.

    Усяго ў раённым конкурсе польскай паэзіі ўдзельнічалі 14 чалавек з сямі школ раёна, дзе вывучаецца польская мова.

   Вынікі падводзіліся ў трох узроставых групах. Пераможцамі сталі вучаніца 4 класа СШ №5 г. Масты  Юлія Палубятка, дзевяцікласніца Правамастоўскай школы Настасся Сапежынская і вучаніца 11 класа  СШ №5  г. Масты Ганна Старавойтава. Дапамаглі дзяўчынкам  дастойна падрыхтавацца да конкурсу настаўнікі К.С. Якімчык і А. Ц. Пятрашка.

    Ужо не першы раз удзельнічалі ў конкурсе польскай паэзіі Ганна Квартнік, Гражына Лісоўская, Кацярына Шчука.

    Пераможцы  і прызёры раённага конкурсу  былі адзначаны дыпломамі і сувенірамі. 

    Пятага лістапада пераможцы прымуць удзел у абласным конкурсе польскай паэзіі, які пройдзе ў Гродне ў СШ №36.                                         

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: