Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально

Губернатор Гродненской области Владимир Кравцов торжественно открыл городской парк в Вороново

Губернатор Гродненской области Владимир Кравцов торжественно открыл городской парк в Вороново18 ноября 2016 — 19:57

Галоўным эпізодам свята “Дажынак-2016” стала адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта — воранаўскага гарадскога парку. Сімвалічную стужку перарэзалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Васільевіч Краўцоў і гаспадар свята — старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Аркадзьевіч Розум. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах Уладзімір Іванавіч Панцюхоў.

Рэканструкцыя парку пачалася яшчэ ў жніўні. Брыгада з больш чым 50 чалавек штодзённа працавала, каб дзецям і дарослым тут утульна і прыемна адпачывалася.

I ў выніку — шырокія прагулачныя дарожкі, новае вулічнае асвятленне, больш за 30 зручных лавак, сучасна абсталяваная летняя эстрада, альпінарый, а ў сектарах па акружнасці альпінарыя — гульнёвыя і спартыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

 

Агляд парку пачаўся з імправізаванай ручніковай алеі, сімвалізуючай дабрабыт у хаце кожнага, хто па ёй крочыць. Паступова госці “апынуліся” у 19 ст. — экскурсію па аб’екту правялі Станіслаў Путкамер і яго жонка — Марыля Верашчака.

 

Алея скульптур

Кожны раён нашай вобласці зрабіў свой падарунак Воранава: непаўторную аб’ёмную выяву — драўляную скульптуру, якая будзе нагадваць наведвальнікам парку не толькі аб такой значнай для Воранаўшчыны падзеі, як “Дажынкі”, але і аб рэгіёне, адкуль гэтая скульптура сюды прыехала. Тут прадстаўлены выявы дзяцей, класічнага жніўнага пейзажу, прыгажунь-жнеяў, мядзведзя з абаранкамі, рыцараў, зубраня, млына, дамавіка і  іншых. Завяршаецца алея памятным знакам.

Антывандальныя   вулічныя трэнажоры, думаю, заахвоцяць моладзь да заняткаў спортам. Гэты падарунак Воранаўшчыне ад г. Гродна — спонсарам выступіла гродзенская “Бакалея”.

 

Самы папулярны атракцыён на Воранаўшчыне — «Жырмунская рыбалка»: гэта месца, дзе ў спецыяльным вадасховішчы Воранаўскага раёна разводзіцца рыба. Хоць надвор’е і не дазваляе ў поўнай меры атрымаць асалоду ад гэтага “атракцыёна”, аднак вынікамі — у якасці ўлову і вухі — можна было скарыстацца цалкам.

Гаспадары і Гаспадыні гасцінна сустракалі гасцей багатымі сталамі на сваіх падвор’ях


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио